У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2015

Імёны беларускіх удзельнікаў конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" стануць вядомы да 10 красавіка

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імёны прадстаўнікоў Беларусі на конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску" стануць вядомы да 10 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Згодна з палажэннем аб нацыянальным адборы прэтэндэнтаў на міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск" хутка будзе аб'яўлены прыём заявак, пасля чаго пройдзе вочнае праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе.

На XXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць XXIV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015" і XIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2015".

Пераможцам першага конкурсу выканаўцаў стаў украінскі спявак Алэкса Бэрэст. Міжнароднае журы пад старшынствам народнага артыста СССР, кіраўніка дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна тады Гран-пры не прысудзіла, але ўладальнікам I прэміі быў названы Алэкса Бэрэст.

За гады свайго існавання конкурс выканаўцаў мяняў назвы, але нязменнымі заставаліся яго мэты: раскрыццё і падтрымка маладых талентаў, папулярызацыя музычнай культуры і мастацтва, узаемадзеянне і дыялог культур розных краін. У творчым спаборніцтве прымаюць удзел спевакі, якія ўжо сталі лаўрэатамі і дыпламантамі нацыянальных конкурсаў. Выступленне на віцебскім фестывалі яны лічаць для сябе вялікай удачай і магчымасцю паказаць сваё майстэрства дзясяткам тысяч гледачоў і тэлегледачоў. Работа з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга, у чыім суправаджэнні маладыя артысты выконваюць свае кампазіцыі, становіцца цудоўнай школай прафесійнага майстэрства.

Як паведамляе афіцыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", нацыянальныя адборы для ўдзелу ў конкурсах праходзяць таксама і ў іншых краінах. У прыватнасці, ужо вызначылася са сваімі дэлегатамі Малдова. Пераможцамі адбору і ўладальнікамі пуцёвак у Віцебск сталі Валерыя Паша і Эмілі Істраці.

З 2002 года лаўрэаты конкурсаў атрымліваюць прыз, выкананы віцебскім скульптарам Валерыем Магучым. Гэта скульптура жанчыны з узнятымі да сонца рукамі. У постаці праглядаюцца і сілуэт ліры, і абрыс віцебскай ратушы. Скульптурная кампазіцыя ўвянчана валошкай - паэтычным сімвалам фестывалю. З 2003 года галоўны прыз атрымаў назву "Залатая Ліра".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс