Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Крс 2015

Меліціна Станюта выйграла тры ўзнагароды на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пезара (Італія) завяршыўся 3-і этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта выйграла адну сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Меліціна Станюта заняла другое месца ў практыкаванні з мячом, набраўшы 18,250 бала, уступіўшы толькі лідару сезона Яне Кудраўцавай з Расіі - 19,100 бала. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна ў гэтым практыкаванні стала восьмай 16,700 бала.

Двойчы ў Італіі Меліціна Станюта ўзнімалася на трэцюю прыступку п'едэстала. Бронзавых узнагарод спартсменка ўдастоілася ў практыкаваннях з абручом (18,000 бала) і стужкай (17,800 бала). Кацярына Галкіна пасля выканання праграмы з абручом стала пятай (17,700 бала), у практыкаваннях са стужкай яна заняла восьмае месца (16,550). Першынствавала ў гэтых відах праграмы расіянка Яна Кудраўцава.

У індывідуальным мнагабор'і беларускі не трапілі ў прызёры. Меліціна Станюта размясцілася на пятым радку падагульняючага пратакола (72,500 бала), Кацярына Галкіна на сёмым месцы (70,250). Пераможцай у мнагабор'і, прадказальна, стала Яна Кудраўцава - 72,950.

Нацыянальная каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях, у спаборніцтвах з двума абручамі і шасцю булавамі таксама змагла выйграць на этапе Кубка свету ў Пезара сярэбраны медаль, першае месца за спартсменкамі з Італіі - 17,850 бала.

У мнагабор'і зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях заняла чацвёртае месца (33,900 бала), прапусціўшы на п'едэстал гонару каманды Іспаніі (3 месца; 34,150 бала), Італіі (2 месца; 34,450), Расіі (1 месца; 35,800).

Добрай рэпетыцыяй перад стартам дамашняга чэмпіянату Еўропы стаў удзел у сёмых міжнародных спаборніцтвах юніёрак "Citta di Pesaro". За ўзнагароды турніру змагаліся беларускія спартсменкі Ганна Бажко і Алена Балоціна, на рахунку якіх чатыры сярэбраныя ўзнагароды.

У групавых практыкаваннях з пяццю мячамі на дыван таксама выходзіла беларуская каманда ў складзе Настассі Рыбаковай, Аліны Гарнасько, Аляксандры Саладухі, Ганны Швайбы, Карыны Ярмоленкі і Маргарыты Авадзінскай. Дзяўчаты змаглі выйграць бронзавыя медалі турніру.

Этап Кубка свету ў Пезара стаў важным этапам падрыхтоўкі для нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы да чэмпіянату Еўропы, які з 1 па 3 мая пройдзе ў "Мінск-Арэне".

Наступныя этапы Кубка свету адбудуцца ў маі ў Ташкенце (Узбекістан), а ў жніўні турніры паслядоўна прымуць Будапешт (Венгрыя), Сафія (Балгарыя) і Казань (Расія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі