У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Жнв 2017

Мазаіка "Ефрасіння Полацкая" з 31 тыс. марак упрыгожыць мерапрыемствы Дня пісьменства ў Полацку

Мазаіка "Ефрасіння Полацкая" з 31 тыс. марак16 жніўня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Мазаіка "Ефрасіння Полацкая", сабраная з 31 тыс. паштовых марак, стане ўпрыгажэннем адной з экспазіцый на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

"На электронны адрас райвыканкама прыйшло пісьмо ад мінскага калекцыянера Віктара Язневіча, які прапанаваў выставіць на свяце, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, сваю работу - вялікую мазаіку з выявай святой прападобнай Ефрасінні, выкананую з 31 тыс. гашаных паштовых марак. Цяпер мы вызначаемся, дзе менавіта лепш экспанаваць гэта незвычайнае пано. Як варыянт, гэта можа быць будынак паштовага аддзялення або іншай установы, бліжэйшай да зоны ўрачыстасцей", - адзначылі ў райвыканкаме.

Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філатэлістычнай выстаўцы ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы "Белфіла-2017". Экспанат выкананы з прайшоўшых пошту марак галоўным чынам 14-га стандартнага выпуску памерам 4,3 на 3,3 м. Як растлумачыў Віктар Язневіч, ён працуе ў мінскай фірме, якая вядзе шырокую паштовую карэспандэнцыю. "На канвертах сустракалася шмат марак - шкада было выкідваць. Я гэтыя маркі збіраў і вось прыдумаў, як іх выкарыстаць", - сказаў аўтар.

Мерапрыемствы рэспубліканскага свята Дзень беларускага пісьменства пройдуць у Полацку 1-3 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс