Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Стд 2018

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова з 70-годдзем

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша жыццё непарыўна звязана з музычным мастацтвам Беларусі. Напісаныя вамі песні вылучаюцца адметным меладызмам і ўпрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю і працаздольнасцю вы заваявалі ўсенародную любоў і павагу", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што яскравы талент і прафесіяналізм Валерыя Іванова яшчэ доўгія гады будуць запатрабаванымі, а самаадданае служэнне нацыянальнай культуры і Радзіме стане прыкладам для моладзі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру творчага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі