4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара."Ваша жыццё непарыўна звязана з музычным мастацтвам Беларусі. Напісаныя вамі песні вылучаюцца адметным меладызмам і ўпрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю і працаздольнасцю вы заваявалі ўсенародную любоў і павагу", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што яскравы талент і прафесіяналізм Валерыя Іванова яшчэ доўгія гады будуць запатрабаванымі, а самаадданае служэнне нацыянальнай культуры і Радзіме стане прыкладам для моладзі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру творчага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.