Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Лют 2015

Кіраўнік Сусветнай турыстычнай арганізацыі плануе ў красавіку наведаць Беларусь

12 лютага, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTO) Талеб Рыфаі ў красавіку наведае Беларусь. Яго ўдзел запланаваны ў міжнароднай канферэнцыі "Устойлівы турызм для эканамічнага развіцця рэгіёнаў", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 8 красавіка. У час першага тэматычнага блока "Турызм і рэгіянальнае эканамічнае развіццё" эксперты UNWTO раскажуць аб сусветных тэндэнцыях развіцця экатурызму. Таксама сярод запланаваных для абмеркавання тэм - супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу ў сферы экатурызму і міжнародны вопыт уключэння ў яго мясцовай супольнасці. Акрамя таго, спецыялісты галіны абмяркуюць перспектывы аграэкатурызму ў Беларусі і эканамічнае развіццё рэгіёнаў краіны.

Другі тэматычны блок будзе прысвечаны турыстычным кластарам - іх фарміраванню, інавацыйным метадам папулярызацыі, даступнасці экатурыстычных прадуктаў для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца распаўсюджванне міжнароднага вопыту і вопыту Беларусі ў галіне мясцовага эканамічнага развіцця пры дапамозе ўстойлівага турызму, умацавання дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў турызме, а таксама распаўсюджванне ведаў і вопыту аб выкарыстанні сучасных тэхналогій для папулярызацыі турыстычных кластараў.

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, праект USAID "Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё", што рэалізуецца ПРААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі