Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2015

Кацярына Галкіна стала ўладальніцай трох узнагарод этапу КС па мастацкай гімнастыцы ва Узбекістане

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля выступлення ў пачатку мая на чэмпіянаце Еўропы-2015 па мастацкай гімнастыцы ў Мінску грацыі прадоўжылі барацьбу за ўзнагароды этапаў Кубка свету. На чацвёртым з іх, праведзеным у Ташкенце (Узбекістан), беларуская спартсменка Кацярына Галкіна стала ўладальніцай трох узрагарод (1 сярэбранай, 2 бронзавых) у асобных практыкаваннях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраным прызёрам кубкавага этапу Галкіна стала ў практыкаваннях з булавамі, зарабіўшы ацэнку 17,950 бала. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару беларуская спартсменка падымалася пасля фінальнага выступлення ў кампазіцыях з мячом (18,100) і са стужкай (17,900).

Найбольш паспяхова на чацвёртым этапе КС выступіла расіянка Маргарыта Мамун, якая стала абсалютнай пераможцай спаборніцтваў. Спачатку яна абышла ўсіх саперніц у індывідуальным мнагабор'і (сума - 75,500 бала), а затым паслядоўна выйграла фіналы ў асобных практыкаваннях з ацэнкамі 19 балаў і вышэй - з абручом (19,100), мячом (19,200), булавамі (19,100) і стужкай(19,000).

Нацыянальная каманда Беларусі ў групавых практыкаваннях у складзе Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Марыі Кацяк, Валерыі Пішчэлінай, Арыны Цыцылінай і Ксеніі Чалдышкінай заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды ў асобных практыкаваннях. У фінале з пяццю стужкамі беларускі атрымалі ацэнку 17,250, уступіўшы саперніцам з Ізраіля (17,450) і Балгарыі (17,350). Па выніках фіналу з 2 абручамі і 6 булавамі беларускі падзялілі 3-е месца з італьянкамі (па 17,600). Першынствавалі тут балгаркі (18,000), а другімі сталі іспанкі (17,700). У мнагабор'і месцы на п'едэстале каманды занялі ў такой паслядоўнасці: 1. Балгарыя (34,850), 2. Іспанія (34,500), 3. Ізраіль (34,450).

На наступным этапе Кубка свету грацыі збяруцца ў венгерскім Будапешце толькі ў пачатку жніўня. Бліжэйшым жа іспытам для іх стане турнір серыі Гран-пры, які намечаны на 29-31 мая ў нямецкім Берліне.

Паралельна з этапам Кубка свету ў Ташкенце праходзіў і міжнародны турнір юніёрак Happy Caravan 2015, удзельніцамі якога былі беларускі Юлія Ісачанка і Юлія Еўчык. Ісачанка стала другой у мнагабор'і (65,600), уступіўшы толькі расіянцы Дар'і Прыданнікавай (66,550). Затым беларуска ўзяла рэванш у саперніцы, апярэдзіўшы тую ў практыкаваннях са скакалкай і заняўшы першае месца (16,350). Юлія Ісачанка таксама заваявала сярэбраную ўзнагароду ў практыкаваннях з мячом (16,700). Юлія Еўчык заняла другія месцы ў кампазіцыях з абручом (16,450) і з булавамі (16,250).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі