Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Мінску

Чэмпіянат Еўропы-2015 па мастацкай гімнастыцы ў Мінску

Чэмпіянат Еўропы-2015 па мастацкай гімнастыцы ў Мінску
1 Май 2015

У першыя дні мая XXXI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы сабраў больш за 600 грацый з 37 краін на адной з самых буйных спартыўных пляцовак Еўропы – "Мінск-Арэне". У рамках турніру топ-узроўню было разыграна 7 камплектаў медалёў, у тым ліку 5 камплектаў узнагарод сярод жанчын і 2 – сярод юніёрак.

Па выніках жаночых камандных спаборніцтваў золата заваявалі расійскія спартсменкі (150,173 бала), на другую і трэцюю прыступкі п'едэстала гонару ўзняліся прадстаўніцы зборнай Беларусі (144,556) і Украіны (139,798).

Бясспрэчнымі лідарамі ў юніёрскіх групавых практыкаваннях сталі спартсменкі з Расіі (33,266 бала), апярэдзіўшы зборныя Беларусі (серабро) і Ізраіля (бронза). Трыумфальна выступілі беларускія юніёркі ў групавых практыкаваннях з пяццю мячамі, набраўшы самы высокі бал (16,733) і, тым самым, апярэдзіўшы расіянак і балгарак.

Зорка сусветнай мастацкай гімнастыкі – лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта – на дамашнім чэмпіянаце заваявала 5 медалёў: два сярэбраныя і тры бронзавыя. Яшчэ адна таленавітая гімнастка – Кацярына Галкіна – прынесла Беларусі серабро і дзве бронзы.

На заканчэнне чэмпіянату паклоннікі самага прыгожага віду спорту атрымалі асалоду ад выдатнага "Шоу зорак сусветнай гімнастыкі", у якім сваё майстэрства прадэманстравалі лепшыя грацыі свету.

Цырымонія адкрыцця XXXI чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы
Выступленне каманд юніёрак у групавым практыкаванні
Каманднае першынство з абручом і мячом (сеньёры)
Каманднае першынство з абручом і мячом (сеньёры)
Каманднае першынство з абручом і мячом (сеньёры)
1 2 3      Наступная