Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Лют 2017

Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Мінску

Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Мінску14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Выстава "Радзівілы: лёсы краіны і роду", якая ўключае жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, медалі, мастацкія тканіны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла, пачне працаваць у музеі з 15 лютага.

У праекце прадстаўлена галерэя вобразаў вядомых дзеячаў: Барбара Радзівіл - каралева Польшчы, яе бацька - Юрый Радзівіл меў ганаровую мянушку Літоўскі Геркулес, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка - заснавальнік Нясвіжскай рэзідэнцыі, яго брат Юрый - кардынал, кракаўскі біскуп, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька - заснавальнік мануфактуры слуцкіх паясоў, Кароль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку - яскравы прыклад свабоды і незалежнасці шляхты ВКЛ і іншыя. Безумоўнай каштоўнасцю калекцыі з'яўляецца тое, што некаторыя партрэтныя вобразы, магчыма, захаваліся ў адзіным экзэмпляры.

Можна ўбачыць і партрэты ад вядомых еўрапейскіх майстроў: італьянца Марчэла Бачарэлі, які працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага, аўстрыйца Францішка Ксаверыя Лампі, гравюры фламандскага майстра Дамініка Кусто, які тварыў пры двары Рудольфа II у Празе.

У экспазіцыю выставы арганічна ўпісаліся жывапісныя партрэты князёў Радзівілаў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія да 1939 года знаходзіліся ў Нясвіжскім замку.

Выстава "Радзівілы: лёсы краіны і роду" знамянуе важнасць звароту да гістарычнай памяці беларускага народа. Цяжка назваць іншы род, што адыграў настолькі значную ролю ў гісторыі краіны, немагчыма пераацаніць актыўную дзейнасць яго нашчадкаў, якія прадаўжаюць традыцыі дабрачыннасці і міратворчасці. Нагадаўшы агульнае гістарычнае мінулае, выстава паслужыць умацаванню культурных сувязей Беларусі з украінцамі, літоўцамі, палякамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі