Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2016

Карціну "Мінск 3 ліпеня 1944 года" наведвальнікі мастацкага музея ўбачаць у мультымедыйнай форме

"Мінск 3 ліпеня 1944 года"30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадставіць знакамітае палатно Валянціна Волкава "Мінск 3 ліпеня 1944 года" ў мультымедыйнай форме, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Дзень Рэспублікі 3 ліпеня Нацыянальны мастацкі музей запрашае ўсіх мінчан і гасцей сталіцы правесці ў асяроддзі нацыянальных і сусветных шэдэўраў. Музей падрыхтаваў спецыяльную праграму.

У гэты святочны дзень можна будзе разгледзець знакамітае палатно "Мінск 3 ліпеня 1944 года" цераз "кухню" мастака. У мультымедыйнай форме перад гледачом паўстануць эцюды і эскізы з адлюстраваннем рэальных гістарычных персанажаў - сведак вызвалення горада.

Адбудзецца "прагулка з куратарам" па выстаўцы "Сучасная Беларусь вачамі мастакоў". Гледачы азнаёмяцца з ключавымі творамі гэтага праекта, акунуцца ў свет класічнага і сучаснага, фігурацыйнага і абстрактнага мастацтва, а таксама даведаюцца аб хітраспляценнях фарміравання паліфанічнай выставачнай прасторы.

Для дзяцей адведзена асобная творчая АРТ-зона, дзе юныя мінчане і госці сталіцы змогуць інакш зірнуць на архітэктуру горада.

Каб наведвальнік змог паглыбіцца ў маляўнічы свет сучаснай класікі і адначасова прыадкрыць дзверы ў прастору сучаснага мастацтва, музей падрыхтаваў "мастацтвазнаўчую шпаргалку" "Як разумець жывапіс", якой можа скарыстацца любы жадаючы.

Спецыяльны падарунак ад музея: уваходны білет за Br25 для ўсіх катэгорый наведвальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі