Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Nov 2018

Каляндар падзей у Беларусі: cнежань 2018

Каляндар падзей у Беларусі: cнежань 2018

Выстава "Авангард. XX стагоддзе" ў Мінску

Дэбютны праект галерэі "Libra" прадстаўляе каля 50 палотнаў вядомых майстроў ХХ стагоддзя. У экспазіцыі – работы Сальвадора Далі, Марка Шагала, Рэнэ Магрыта, Жоржа Брака, Пола Вундэрліха, Васіля Кандзінскага

Калі: 5 кастрычніка – 4 снежня
Дзе: Мінск, выставачная зала "Libra", праспект Незалежнасці, 37

Выстаўка "Мастацтва шакаладу"

Выстаўка "Мастацтва шакаладу" ў рамках сусветнага туру, які прыцягнуў звыш мільёна наведвальнікаў, адкрываецца ў беларускай сталіцы. Праект абяцае гледачам поўнае акунанне ў салодкі свет шакаладу дзякуючы асаблівай канцэпцыі – "watch, touch, play, feel, shoot, smell" ("глядзі, дакранайся, гуляй, адчувай, фатаграфуй, удыхай").

Калі: 25 кастрычніка – 8 студзеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей 

Група "Ленінград" у Мінску

"Самы дарагі перформанс Расіі" – групоўка "Ленінград" – за 20 гадоў выступіла на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды (а гэта 66 гарадоў). Але нават сярод усіх гарадоў беларуская сталіца, паводле слоў лідара Сяргея Шнурава, вылучаецца: "У Мінску праходзяць самыя эмацыянальныя канцэрты. Публіка тут прымае так, як ні ў якой кропцы свету". Самая паспяховая група вяртаецца ўжо чацвёрты раз, і гэта не дзіўна: у снежні 2017-га музыканты "сарвалі джэкпот" на 15 000 гледачоў, а ў сакавіку 2018-га буйнейшая пляцоўка Беларусі – Мінск-Арэна – ледзь умясціла ўсіх жадаючых.

Калі: 1 снежня
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Спектакль ''Анегін Блюз'' у Мінску

Іранічная драма паводле матываў рамана А. С. Пушкіна аб’яднала ў сабе адразу некалькі жанраў – і оперу, і балет, і інструментальную музыку. Гісторыя, якую стварыў знакаміты рэжысёр Міхаіл Цытрыняк, здзіўляе арыгінальнай інтэрпрэтацыяй, захапляючымі паваротамі сюжэту і… нечаканым фіналам. Ігра народнага артыста Расіі Аляксея Гуськова, пад акампанемент саксафона ў выкананні геніяльнага музыканта Ігара Бутмана, пакідае гледачам шлейф з пытанняў і загадак.

Калі: 2 снежня
Дзе: Мінск, Цэнтральны Дом афіцэраў

Вячаслаў Бутусаў у Мінску

У юбілейнай – 35-гадовай – праграме пад назвай "Гудбай, Амерыка!" (трэк з аднайменнай назвай запомніўся гледачу дзякуючы фільму "Брат 2") Вячаслаў Бутусаў выканае самыя вядомыя хіты групы Nautilus Pompilius у новых аранжыроўках.

Калі: 2 нежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

ХХХ Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага

Адзіны ў Беларусі камерна-музычны фестываль, прысвечаны выдатнаму крытыку 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, збярэ ў Віцебску музыкантаў з усяго свету. Уверцюрай да яго стане фартэпіянны канцэрт заслужанага артыста Расіі Барыса Беразоўскага. Прадоўжыць праграму-2018 камерны вечар (салісты – скрыпач Гайк Казазян і піяніст Андрэй Шыбко), і тэатральна-музычны праект "З жыцця насякомых", у які ўвайшлі 14 гісторый-эцюдаў. Запамінальнымі стануць і канцэрты ад ансамбля салістаў "Класік-авангард" і Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Калі: 3–12 снежня
Дзе: Віцебск, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебская абласная філармонія

Прэм’ера балета "Рамэа і Джульета" ў Вялікім тэатры Беларусі

Легендарны балет на аснове трагедыі Шэкспіра ў новай інтэрпрэтацыі пакажуць на сцэне Вялікага 5 снежня. Маэстра Валянцін Елізар’еў прадставіць сваё бачанне бессмяротнага сюжэта сусветнай класікі. Наватарскі погляд Елізар’ева абяцае здзівіць гледача: у сцэнах бітваў ён уводзіць новы вобраз – Варожасці, – адлюстраваны ў пластыцы танца шасці артыстаў і выступаючы асобным персанажам трагічнага апавядання.

Калі: 5 снежня
Дзе:
Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

BOLERO: танцавальнае шоу Ляйсан Уцяшавай

Арганізатары шоу называюць гэту пастаноўку "містычным тэатральна-танцавальным перформансам, нестандартнай пастаноўкай для дарослага розуму". Чэмпіёнка свету і Еўропы, знакамітая гімнастка Ляйсан Уцяшава з камандай прафесійных танцораў прадэманструюць яркую і дзёрзкую мову цела, у якой не патрэбны словы і адсутнічаюць межы… Наватарская музыка Раяна Отэра, эксперыментальнае спалучэнне танцавальных стыляў, лічбавая графіка і дасканала прадуманыя вобразы – танцавальнае шоу Уцяшавай абяцае не пакінуць гледача абыякавым.

Калі: 7 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

"Песня года Беларусі"-2018

Больш за 30 вядомых айчынных выканаўцаў, чые песні лідзіруюць у ратацыях беларускіх радыёстанцый, прымуць удзел у адной з самых чаканых музычных падзей – канцэрце "Песня года Беларусі"-2018. На сцэну Палаца Рэспублікі выйдуць NaviBand, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Алёна Ланская, Ларыса Грыбалёва, Герман, Аляксей Хлястоў, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян і многія іншыя.

Калі: 7 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

LOBODA ў Мінску

Галавакружныя трукі, небывалая харэаграфія, мегаваты святла і стапрацэнтныя хіты – усё гэта чакае гледачоў "Касмічнага шоу" Святланы Лабады ў Мінску. Для ўвасаблення рэжысёрскай задумы прадзюсара артысткі Натэлы Крапівінай выкарыстаны найноўшыя светлавыя і візуальныя тэхналогіі, заварожваючая драматургія, задзейнічана прафесійная каманда. На галоўнай пляцоўцы краіны спявачка выканае любімыя мільёнамі слухачоў песні – "Революция", "40 градусов", "А, может, к черту любовь" і, вядома, "Твои глаза"...

Калі: 8 снежня
Дзе: Мінск-Арэна

Грузінскі балет "Lelo"

Грузінскі балет з 20 танцораў падорыць беларускаму гледачу аўтэнтычнае шоу родам з сонечнай Грузіі – краіны, у якой танцу надаюць асаблівае значэнне. У праграме – пастаноўкі народных танцаў (ваенных, аджарскіх, арыстакратычных, горных) і нумары ў стылі фолк-мадэрн. 150 народных касцюмаў, непаўторная грузінская энергетыка, майстэрства прафесійных танцораў – шоу-балет "Lelo" пад кіраўніцтвам Гіві Кбілашвілі пакарае самыя прэстыжныя сцэны свету. 

Калі: 8 снежня
Дзе: Мінск, Палац Прафсаюзаў

Музычная прэмія "Залаты грамафон"-2018 у Мінску

Адна з самых маштабных музычных падзей на прасторах СНД – ''Залаты грамафон'' – пройдзе 9 снежня ў Мінск-Арэне. Сталічная версія канцэрта не будзе адрознівацца ад маскоўскай: на сцэну выйдуць Філіп Кіркораў, Паліна Гагарына, Валерый Меладзэ, Вера Брэжнева, група "Бурыта", Зара, Юліяна Каравулава, Filatov&Karas. Гледачоў чакаюць яркія выступленні ад зорак шоу-бізнесу і самыя вядомыя хіты гэтага года.

Калі: 9 снежня
Дзе:
Мінск, Мінск-Арэна

Венскі Штраус-Аркестр у Мінску

Шэдэўры інструментальнай класікі, сачыненні знакамітай дынастыі Штраусаў і іншых майстроў венскай аперэты, а таксама не менш папулярныя вытанчаныя мелодыі пачуюць мінскія аматары ў выкананні адразу двух знакамітых калектываў. Упершыню на сцэне Палаца Рэспублікі з новай сумеснай праграмай выступяць два аркестры – Прэзідэнцкі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна і Венскі Штраус-Аркестр – афіцыйны калектыў аўстрыйскай сталіцы, які ўжо больш за 30 гадоў з’яўляецца захавальнікам традыцый сусветнай музычнай культуры.

Калі: 10 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Горан Брэгавіч і Wedding and Funeral Orchestra ў Мінску

Вядомы кампазітар і музыкант Горан Брэгавіч прадставіць у Мінску новы праект – "Тры пісьмы з Сараева" – канцэрт для скрыпкі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Аркадзя Берына. Гаворачы аб сваёй ідэі, Брэгавіч падкрэслівае: "Сараева – гэта не проста назва горада, гэта метафара таго, як добрыя суседзі могуць доўгі час спакойна разам жыць, а потым у нейкі момант пачаць страляць адзін у аднаго. У маім праекце я спрабую пераключыцца ад гісторыі да пачуццяў, ад пачуццяў – да радасці, ад суму – да танцаў". 

Калі: 11 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Металіка шоу S&M Трыб’ют з сімфанічным аркестрам

Праграма Metallica Show S&M Tribute ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна – гэта ўнікальнае спалучэнне рока і сімфанічнай музыкі. Сінтэз металу і класікі створыць трыумфальны альбом групы Metallica S&М 1999 года.

Калі: 15 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

A'Studio з юбілейным шоу "30 гадоў. Лепшае" ў Мінску

Адна з самых паспяховых і стыльных груп на прасторах СНД – A'Studio – адзначае 30-годдзе творчай дзейнасці. Зарадзіўшыся ў казахстанскім Алматы, калектыў атрымаў шанц трапіць на вялікую сцэну з лёгкай рукі Алы Пугачовай. І скарыстаўся ім на ўсе сто! У гонар юбілею музыканты падрыхтавалі для сваіх паклоннікаў незабыўны падарунак – рэтраспектыву з выпушчаных за ўсю гісторыю хітоў. У праграму мінскага шоу ўвайшлі як самыя першыя сінглы, сярод якіх "Джулия" і "Нелюбимая", так і запісаныя ўжо з Кэці Тапурыя "Улетаю", "Душа", "Так же как все", "Fashion Girl", "Вот она любовь"...

Калі: 17 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Макс Барскіх у Мінску

Самы гастралюючы і раціруемы спявак на FM-станцыях СНД Макс Барскіх вяртаецца ў Мінск з новай сольнай праграмай. У рамках гастрольнага туру, які пачаўся ў 2018-м, спявак упершыню наведаў з канцэртамі ЗША і Канаду, а наперадзе – Германія, Вялікабрытанія, краіны СНД і Балтыі і, вядома, родная Украіна. Кожная песня для артыста – асабістая гісторыя, пра якую ён адважыўся расказаць толькі цяпер. Паклоннікі Макса змогуць пачуць  такія вядомыя хіты як "Сделай громче", "Полураздета", "Вспоминать", "Туманы", "Моя любовь", "Я болею тобой"…

Калі: 17 снежня
Дзе: Мінск, Палац спорту

РЫТА DAKOTA ў Мінску

Беларуска Рыта Дакота запомнілася шырокай аўдыторыі дзякуючы папулярнаму рэаліці-шоу "Фабрыка зорак". На тэлепраекце яна выконвала выключна свае кампазіцыі, а таксама пісала песні для іншых удзельнікаў. Цяпер спявачка жыве ў Маскве і займаецца сольнай кар’ерай, а яе кампазіцыі выконваюць многія зоркі расійскага шоу-бізнесу. Дарэчы, у 2017-м менавіта яна стала аўтарам сінгла для прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" Хелены Мерааі. Упершыню аўтар хітоў "Полчеловека", "Нежность", "Боюсь, что да" прыедзе ў родны Мінск са сваім сольным канцэртам.

Калі: 18 снежня
Дзе: Мінск, Prime Hall

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі