Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2016

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй на дамашнім ЧС

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй на дамашнім ЧС11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй з лікам 6:3 (3:3, 3:0, 0:0) на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1 у групе А, які праходзіць у "Чыжоўка-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перамога над нарвежцамі аказалася валявой. У ходзе сустрэчы гаспадары ўступалі сапернікам з розніцай у дзве шайбы.

Беларусь (U-18) - Нарвегія (U-18) - 6:3 (Пішчык, 8, у большасці, Сакалоўскі, 18, Арлоўскі, 19, Мартынюк, 21, Літвінаў, 31, Аносаў, 32 - Ноер, 15, Петэрсэн, 16, у большасці, Гросвік, 16).

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй на дамашнім ЧСПадапечныя Юрыя Файкова на 8-й мінуце адкрылі лік у гульні, рэалізаваўшы большасць. Нарвежцы яшчэ да перапынку змаглі тройчы паразіць вароты Дзмітрыя Родзіка. Якаб Аляксандр Ноер зраўнаваў лік, а затым на працягу менш як дваццаці секунд Петэрсэн і Гросвік давялі перавагу гасцей да дзвюх шайбаў - 3:1.

Зборная Беларусі змяніла варатара: Дзмітрыя Родзіка замяніў на апошнім рубяжы абароны Аляксей Патапчанка, і яшчэ ў першым перыядзе беларусы змаглі зраўнаваць лік - 3:3. Юнацкі хакей без аглядкі на ўласныя вароты прадоўжыўся і пасля адпачынку. Толькі на гэты раз падапечныя Юрыя Файкова значна больш упэўнена дзейнічалі ў абароне, а ў нападзенні тройчы паразілі вароты сапернікаў у ходзе другога перыяду.

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй на дамашнім ЧСУ другі гульнявы дзень на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Мінску адбыліся яшчэ два матчы. Аўстрыя ўступіла Германіі з лікам 0:2, хакеісты Казахстана былі мацнейшымі за Францыю - 4:3.

Турнірную табліцу пасля двух тураў узначальваюць гаспадары чэмпіянату: 1. Беларусь - 6 ачкоў (2 гульні). 2. Германія - 6 (2). 3. Казахстан - 3 (2). 4. Францыя - 3 (2). 5. Аўстрыя - 0 (2). 6. Нарвегія - 0 (2).

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй на дамашнім ЧСЧарговыя матчы турніру адбудуцца 12 красавіка. Зборная Беларусі сустрэнецца з равеснікамі з Францыі. Пачатак матчу ў 19.00. Каманда, якая зойме першае месца, атрымае права ў наступным сезоне выступіць у топ-дывізіёне, апошняя дружына апусціцца ў групу В дывізіёна 1. Арганізатарамі чэмпіянату з'яўляюцца Міжнародная федэрацыя хакеія з шайбай (IIHF), Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі