Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Стд 2016

Юбілейны "Славянскі базар" пройдзе ў другой палавіне ліпеня

13 студзеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Юбілейны XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў другой палавіне ліпеня, а білеты на некаторыя канцэртныя праграмы будуць прадавацца ўжо ў лютым. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы не гаворым пра канкрэтныя даты, пакуль не атрымаем узгаднення ва ўсіх дзяржаўных структурах, пакуль можна толькі сказаць, што гэта будзе другая палавіна ліпеня, - падкрэсліў Аляксандр Сідарэнка. - Фестываль не праводзіцца сіламі толькі адной установы, ён праводзіцца сіламі ўсёй краіны. Хтосьці больш, хтосьці менш, але да арганізацыі і правядзення форуму, які з'яўляецца візітнай карткай Беларусі, мае дачыненне вялікая колькасць людзей. Кіраўнік дзяржавы стараецца не прапускаць ніводны фестываль, для нас гэта таксама вельмі значна".

Аляксандр Сідарэнка падкрэсліў, што фестываль упэўнена ідзе па шляху павелічэння даходнасці. "Мы разумеем, што не можам бясконца адцягваць бюджэтнае фінансаванне, трэба зарабляць самім. Менавіта таму ў нас такая ранняя рэалізацыя білетаў, пераход на электронную сістэму продажу і больш актыўная работа праз сацыяльныя сеткі. Таксама мы імкнёмся да таго, каб атрымліваць з кожным годам усё больш якасны тэлевізійны прадукт", - канстатаваў дырэктар форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі