Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Кст 2017

Госці сусветнага фестывалю ў Сочы змогуць пабываць з 3D-экскурсіяй у Мірскім замку

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Госці XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы змогуць пабываць з 3D-экскурсіяй у Мірскім замку. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў генеральны дырэктар Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў, старшыня маладзёжнага савета ФПБ Арцём Ігнаценка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нацыянальнай выставе Беларусі ў Сочы дэлегацыя прафсаюзнай моладзі прэзентуе сумесны праект палаца культуры прафсаюзаў і музея "Краіна міні" - макеты знакамітых выдатных мясцін Беларусі, у тым ліку Мірскага і Нясвіжскага замкаў. "Кожны жадаючы зможа сваімі рукамі сабраць іх мініяцюрныя трохвымерныя мадэлі. А Мірскі замак наведаць з 3D-экскурсіяй з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці і спецыялізаванай тэхнікі", - расказаў Арцём Ігнаценка.

Акрамя таго, прафсаюзная моладзь арганізуе на выставе віктарыну, удзельнічаючы ў якой маладыя людзі з іншых краін змогуць праверыць свае веды пра Беларусь. Пераможцам падораць сертыфікаты на бясплатнае наведванне палацава-паркавых ансамбляў Мірскага і Нясвіжскага замкаў ад прафсаюзнага тураператара "Беларустурыст". У гасцей фестывалю таксама будзе магчымасць бліжэй азнаёміцца з класічнай беларускай паэзіяй, ім прапануюць прачытаць яе лепшыя ўзоры, спецыяльна перакладзеныя для гэтага на лацінскую транскрыпцыю. А яшчэ маладыя людзі арганізуюць для равеснікаў дэгустацыю традыцыйнай беларускай лекавай гарбаты, мёду, кандытарскіх вырабаў.

Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў - 2017, які пройдзе 14-22 кастрычніка, абяцае стаць буйнейшай падзеяй у сферы міжнароднага маладзёжнага ўзаемадзеяння. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць больш за 20 тыс. чалавек са 150 краін. Сімвалам фестывалю выбраны рознакаляровы рамонак, што сведчыць аб пераемнасці традыцый, сувязі пакаленняў, міры і адзінстве ўсёй сусветнай супольнасці. Галоўным элементам сталі каляровыя пікселі як знак еднасці моладзі ўсяго свету ў інфармацыйную эпоху. Фестываль прызначаны кансалідаваць моладзь, садзейнічаць развіццю міжнацыянальнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння.

У склад беларускай дэлегацыі на чале з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам увойдуць рабочая і студэнцкая моладзь - прадстаўнікі розных грамадскіх аб'яднанняў, сярод якіх БРСМ, Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА. Усяго Беларусь на фестывалі прадставяць 300 маладых людзей, сярод якіх будуць журналісты і спартсмены, удзельнікі і пераможцы творчых і інтэлектуальных конкурсаў. У Сочы прыедуць таксама ветэраны фестывальнага руху, тыя, хто прымаў удзел у сусветных форумах, што праходзілі на Кубе ў 1997 годзе і ў Венесуэле ў 2005-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі