Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jul 2016

Госці "Славянскага базару ў Віцебску" змогуць пакінуць пажаданні Беларусі

13 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. На Дні моладзі "Славянскага базару ў Віцебску" валанцёры маладзёжных арганізацый запросяць жадаючых далучыцца да гомельскага абласнога праекта "Маёй краiне" і пакінуць цёплыя і шчырыя пажаданні Беларусі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта "БРСМ" Ігар Завалей.

На інтэрактыўнай пляцоўцы "Маёй краіне" тэксты пажаданняў будуць мацавацца на тэматычны банер з лагатыпам праекта. Тут жа будзе працаваць фотазона для жадаючых зрабіць здымак на памяць. Фатаграфіі і відэазапісы будуць выкладвацца ў сацыяльныя сеткі са спецыяльным хэштэгам.

На Дні моладзі Гомельскую вобласць прадставіць дэлегацыя з больш як 100 артыстаў. Гэта лепшыя танцоры, музыканты, дыджэі - пераможцы адборачных абласных тураў сярод таленавітай моладзі: танцавальнага спаборніцтва "Агонь танца", бітвы дыджэяў "Беларусь і Я", конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні. Выяўленчае мастацтва Гомельскай вобласці прадставіць вядомы мастак і шаржыст з Рэчыцы Анатоль Шчогалеў, які абяцае размаляваць васількамі ўсіх гасцей свята. Яго дачка Лада Шчогалева і мастак з Кармы Яўген Корнышаў паспаборнічаюць у конкурсе 3D-малюнкаў.

Свае таленты ў Віцебску прадэманструюць таксама вядомыя публіцы ансамбль гарманістаў "Вясёлыя музыкi", заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цырк імя Валерыя Абеля. У маладзёжнай эстафеце "Калейдаскоп гумару" выступіць пераможца рэспубліканскай школы лігі КВЗ гомельская каманда "Шматкроп'е".

Мерапрыемствы ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзяць з 12 па 20 ліпеня. Дзень моладзі адбудзецца 16 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі