У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Врс 2017

Гомель прымае "Славянскія літаратурныя дажынкі"

1 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ХІ Міжнародны фестываль-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі-2017", прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пройдзе ў Гомелі 1-3 верасня, паведаміў БЕЛТА старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Гаўрыловіч.

Для ўдзелу ў форуме запрошаны члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза пісьменнікаў Украіны, а таксама маладыя аўтары трох краін - усяго больш за 100 літаратараў.

Адкрыццё фестывалю пройдзе ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна. Да пачатку цырымоніі літаратары наведаюць школьныя лінейкі з нагоды Дня ведаў. Пасля чаго адбудзецца ўшаноўванне аўтараў, якія перамаглі ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. З удзелам ганаровага госця - епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стафана будуць падведзены вынікі пятага абласнога літаратурнага конкурсу "Праваслаўе - мая надзея". Таксама будуць прэзентаваны кнігі, выдадзеныя ў выніку сумеснага праекта Гомельскага аддзялення СПБ і пісьменнікаў з Растоўскай вобласці (Расія).

Літаратары з Беларусі, Расіі і Украіны 2 верасня накіруюцца ў Полацк, дзе стануць адначасова гасцямі і ўдзельнікамі вялікай колькасці святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства.

Прадоўжыцца свята 3 верасня ў аграгарадку Бярозкі (Гомельскі раён), дзе вопытныя і маладыя літаратары выступяць перад мясцовымі жыхарамі.

Акрамя таго, у праграму фестывалю ўключана правядзенне выстаў, прэзентацый, майстар-класаў, творчых вечароў і інш.

Фестываль "Славянскія літаратурныя дажынкі" праходзіць у Гомелі з 2007 года і з'яўляецца адной з галоўных падзей у культурным жыцці рэгіёна, яго своеасаблівым брэндам. Штогод павялічваюцца колькасць і геаграфія ўдзельнікаў форуму. Яго правядзенне накіравана на выяўленне, падтрымку і развіццё маладых майстроў пяра, папулярызацыю беларускай літаратуры, абмен вопытам з расійскімі і ўкраінскімі пісьменнікамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску