Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліс 2020

Фестываль "Арт-парад у Віцебску" пройдзе ў анлайн-фармаце

Фестываль
Фота з архiва

25 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. II Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" з-за эпідсітуацыі пройдзе 8-10 студзеня 2021 года ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба зняць сваё выступленне або работу на камеру і прыслаць на электронную пошту ARTparad.vitebsk@gmail.com.

Творчае спаборніцтва пройдзе сярод калектываў і выканаўцаў ва ўзросце ад 6 гадоў па намінацыях "Вакал", "Харэаграфія", "Інструментальная музыка", "Выяўленчае мастацтва" і "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы". Матэрыялы прымаюцца па 15 снежня.

Кампетэнтнае журы, у складзе якога педагогі, дзеячы культуры і мастацтваў, папулярныя выканаўцы, прадзюсары, менеджары, прадстаўнікі СМІ і творчай інтэлігенцыі, адгледзяць заяўкі. Кожны ўдзельнік фестывалю-конкурсу атрымае персанальныя каментарыі ад членаў журы. Таксама канкурсантаў чакаюць майстар-класы, інтэрактыўны тур па Віцебску і трансляцыі ў сацсетках і на YouTube-канале Цэнтра культуры.

"Арт-парад" прысвечаны 30-годдзю міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Уладальнік галоўнага прыза атрымае запрашэнне на адно з афіцыйных мерапрыемстваў творчага форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі