Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2017

Фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" адкрыецца ў Полацку 29 кастрычніка

Сафійскі сабор у Полацку 5 кастрычніка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. XXII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе ў Полацку з 29 кастрычніка па 3 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

У полацкім фестывалі, канцэрты якога праходзяць у канцэртнай зале Сафійскага сабора, прымуць удзел музыканты з Беларусі, Германіі, Расіі, Нідэрландаў, Швецыі, Польшчы. У афішы шэсць канцэртных праграм розных музычных жанраў.

Адкрые фестываль канцэрт з удзелам вядомай полацкай арганісткі Ксеніі Пагарэлай, музыкантаў камернага аркестра "Еўропа-Цэнтр" (дырыжор - Раіль Садыкаў) і салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі. Прадоўжыць свята арганнай музыкі выступленне музыканта з Германіі Мікалая Гершака. У праграме заяўлены канцэрты расійскай выканаўцы Таццяны Сучковай-Гаўрыілавай (мецца-сапрана), народнай артысткі Абхазіі Марыны Шамба (арган), арганіста з Нідэрландаў Альберта Візгерхофа, а таксама шведскага музыканта Ёргена Ліндстрома. Завершыць "Званы Сафіі" Матэвуш Ржавускі з Польшчы і музычная капэла "Санорус".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі