Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2017

Дзве скульптуры сланоў індыйскіх майстроў папоўнілі калекцыю НММ

Дзве скульптуры сланоў індыйскіх майстроў папоўнілі калекцыю НММ26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мармуровая і драўляная скульптуры сланоў работы сучасных індыйскіх майстроў папоўнілі калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўручэння пасольствам Індыі ў Беларусі.

Кожная са скульптур важыць каля 400 кг. Мармуровая - "Выезд на слане" - уручную размалявана індыйскімі майстрамі, драўляная - "Слон" - інкруставана.

Дзве скульптуры сланоў індыйскіх майстроў папоўнілі калекцыю НММПаводле слоў генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, гэтыя работы зоймуць месца ў пастаяннай экспазіцыі.

 Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў адзначыў, што дружалюбныя адносіны Беларусі і Індыі пастаянна ўмацоўваюцца і развіваюцца. У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй, і кожны год супрацоўніцтва быў азнаменаваны падзеямі ў розных сферах, у тым ліку культуры. У планах арганізацыя Дзён культуры Беларусі ў Індыі, і гэта мерапрыемства, паводле слоў міністра, стане яркай старонкай у культурным узаемадзеянні дзвюх краін.

Дзве скульптуры сланоў індыйскіх майстроў папоўнілі калекцыю НММНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі Панкадж Саксена падзяліўся сваімі ўражаннямі ад першага наведвання Нацыянальнага мастацкага музея ў сакавіку мінулага года. Тады яго прыемна ўразіла багатая калекцыя музея. Разам з тым пасол выказаў пажаданне папоўніць калекцыю аддзела ўсходняга мастацтва. Цырымонію перадачы прадметаў мастацтва ў дар музею было вырашана правесці ў год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі