16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства ў 2014 годзе пройдзе ў Заслаўі (Мінская вобласць) 7 верасня. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 901 ад 11 кастрычніка 2013 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал Беларусі.
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў наступным годзе ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, адукацыі, спорту і турызму і інш.
Фінансаванне святочных мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Мінскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|