Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Nov 2016

Дызайнерам уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі можа стаць любы жадаючы

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дызайнерам уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі можа стаць любы жадаючы, які дасягнуў 18 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Конкурс дызайну ўваходнага білета музей арганізуе 11 раз. Заяўкі прымаюцца да 14 лістапада. Галоўным прызам стане грашовае ўзнагароджанне ў памеры Br1 тыс. Будзе ўручаны таксама прыз глядацкіх сімпатый (Br500).

Выкарыстанне выбранага дызайну білета плануецца на працягу аднаго каляндарнага года.

На час правядзення конкурсу яго ўдзельнікам дазволена бясплатнае фатаграфаванне інтэр'ераў музея і твораў пастаяннай экспазіцыі. Конкурсныя работы будуць размешчаны на сайце Нацыянальнага мастацкага музея, на яго старонках у сацыяльных сетках.

Адзін удзельнік можа прадаставіць у музей не больш за тры конкурсныя работы. Работы падаюць асабіста ўдзельнікі ў запячатаным папяровым канверце, на якім пазначана толькі назва конкурсу. Акрамя таго, прадастаўляецца электронная версія работы.

Журы пад старшынствам генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова ацэніць работы з 17 па 20 лістапада, галасаванне наведвальнікаў за прыз глядацкіх сімпатый пройдзе ў гэты ж перыяд.

Аб'яўленне вынікаў адбудзецца 24 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі