У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Врс 2015

Домрачава: "Гонка легенд" у Раўбічах будзе ўключаць культурную праграму для адпачынку ўсёй сям'і

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" у Раўбічах будзе ўключаць шырокую спартыўную і культурную праграму для адпачынку ўсёй сям'і. Аб гэтым сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіла журналістам трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава.

"На біятлонным свяце будзе некалькі зон для адпачынку ўсёй сям'і. Арганізатары склалі шырокую культурную праграму, таму, лічу, усе, хто прыйдуць 12 верасня, не пашкадуюць аб гэтым", - адзначыла Дар'я Домрачава.

На тэрыторыі алімпійскага цэнтра па зімовых відах спорту прадугледжаны дзіцячыя атракцыёны, выступленне танцавальных калектываў, будзе працаваць горад майстроў, усе жадаючыя змогуць паказаць свае снайперскія здольнасці ў пнеўматычным ціры на запасным стрэльбішчы спарткомплекса.

Фестываль "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" пройдзе 12 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы". Арганізатарамі фестывалю выступаюць Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб. "Гонка легенд" у Раўбічах

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску