Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Jun 2015

Гонка легенд біятлона адбудзецца ў верасні ў Раўбічах

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гонка легенд біятлона адбудзецца ў верасні ў Раўбічах. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА выканаўчы дырэктар Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Андрэй Карповіч.

Паводле яго слоў, пры падтрымцы клуба ў спартыўным комплексе "Раўбічы" будзе арганізаваны цікавы праект для аматараў спорту - "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір". "У "Раўбічы" прыедуць знакамітыя страляючыя лыжнікі. Запрашэнне Дар'і Домрачавай прынялі многія алімпійскія чэмпіёны, чэмпіёны свету, уладальнікі Кубка свету. Імёны мы пакуль трымаем у сакрэце, але, упэўнены, яны вядомы любому, хто цікавіцца біятлонам", - адзначыў Андрэй Карповіч.

Зоркі мінулага дзесяцігоддзя не толькі прымуць удзел у гонцы, але і змогуць паразмаўляць з усімі жадаючымі. Маючая адбыцца падзея стане сапраўдным біятлонным фестывалем, упэўнены выканаўчы дырэктар Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Адказваючы на пытанні, Андрэй Карповіч расказаў, якія цікавыя праекты нядаўна стартавалі пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Так, у лістападзе 2014 года пачалася маштабная інфармацыйная кампанія тэлеканала "БелМузТБ" пад назвай "Я супраць спайсу", прызначаная звярнуць увагу маладога пакалення на вострую праблему масавага ўжывання наркатычных курыльных сумесей - спайсаў і прыцягнуць моладзь да заняткаў спортам і здаровага ладу жыцця. Былі арганізаваны майстар-класы з вядомымі беларускімі спартсменамі, а таксама аўтограф-сесіі і тэматычныя сустрэчы са студэнтамі беларускіх ВНУ.

Акрамя таго, у эстафеце здаровага ладу жыцця прынялі ўдзел прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету - стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба розных гадоў: Антон Кушнір, Меліціна Станюта, Арман-Маршал Сіла, Настасся Зязюлькіна і многія іншыя. На сваіх старонках у сацыяльных сетках спартсмены выкладвалі кароткія відэа, дзе яны выконвалі 10 адцісканняў і заклікалі выбіраць спорт, а не наркотыкі.

"На наш погляд, наглядная агітацыя з удзелам спартыўных куміраў - гэта сур'ёзная матывацыя для нашай моладзі", - рэзюмаваў Андрэй Карповіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі