У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Кст 2018

Даніэль Ястрэмскі – прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні"-2018

Даніэль Ястрэмскі – прадстаўнік Беларусі на дзіцячым

Беларусь, якая прымала дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2010 годзе, у 2018-м зноў – краіна-гаспадыня буйнейшага песеннага конкурсу, які паспеў ужо стаць рэкордным па колькасці ўдзельнікаў. Пакараць сцэну "Мінск-Арэны" і сэрцы гледачоў будзе "беларускі Джасцін Бібер" – пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"-2018 Даніэль Ястрэмскі.

Творчая біяграфія Даніэля Ястрэмскага

14-гадовы Алекс (такое другое імя артыста) нарадзіўся і жыў да трох гадоў у Амерыцы ў г.Цынцынаці, пасля чаго вярнуўся з бацькамі ў Беларусь. Даніэль скончыў музычную школу по класе фартэпіяна, саліраваў у хоры, вучыўся ў Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога.

Юны спявак не раз удзельнічаў у песенных спаборніцтвах: свае вакальныя даныя ён дэманстраваў на знакамітых тэлеконкурсах "Украіна мае талент. Діти" і "Дзіцячая Новая хваля", а таксама праходзіў кастынг на расійскае шоу "Голас. Дзеці".

Песня для "Еўрабачання"-2018

На дзіцячым "Еўрабачанні”-2018 у Мінску Даніэль выканае песню Time ("Час"). Кампазіцыя расказвае аб тым, што кожнаму чалавеку, які шукае сваё шчасце, час абавязкова падкажа, дзе яго знайсці. Паводле слоў Даніэля, песня і нумар павінны паказаць свету маладзёжную і трэндавую Беларусь.

Слоган прома-кампаніі каманды Ястрэмскага – "TIME. I’M from Belarus". Пад гэтым дэвізам прайшла і фотасесія для дзіцячага "Еўрабачання", у час якой спявак паўстаў у некалькіх вобразах, якія павінны паказаць сучасную моладзь, якая цікавіцца культурай, літаратурай,  гісторыяй. 

 

Падрыхтоўка да дзіцячага "Еўрабачання"-2018 у Мінску

Падрыхтоўка Даніэля Ястрэмскага да конкурсу, які адбудзецца 25 лістапада, ідзе актыўна: большая частка графіка спевака занята рэпетыцыямі, астатні час Даніэль прысвячае прома-кампаніі (да фіналу нацыянальнага адбору спявак паспеў пабываць у 12 гарадах Беларусі), канцэртам, заняткам англійскай мовай.

Вобразам спевака займаецца цэлая каманда прафесіяналаў: фатограф, стыліст, грымёр, дызайнер. Лепшая сяброўка Даніэля – прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні"-2017 у Тбілісі Хелена Мерааі – актыўна падтрымлівае спевака, раіць не хвалявацца і ў час выканання кампазіцыі ўспамінаць моманты, якімі ён даражыць. Здзейсніць запаветную мару – стаць знакамітым музыкантам – Даніэлю дапамагае падтрымка сяброў і бацькоў.

Прагаласаваць за Даніэля Ястрэмскага на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" можна 23-25 лістапада

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску