Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Чэр 2015

Дадатковы поезд Мінск-Віцебск на час "Славянскага базару" пачне курсіраваць 7 ліпеня

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковы поезд Мінск-Віцебск на час "Славянскага базару" пачне курсіраваць 7 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Поезд міжрэгіянальных ліній нумар 644/643 Мінск-Віцебск, назначаны на час правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", будзе адпраўляцца з Мінска штодзень з 7 па 15 ліпеня. Поезд будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным напрамку. Паглядзеўшы канцэрт, госці "Славянскага базару" на гэтым жа поездзе змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.

Напярэдадні летняга перыяду Беларуская чыгунка правяла комплексную работу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах. У выніку ў адпускным сезоне-2015 БЧ прапанавала сваім пасажырам новыя маршруты ў напрамку папулярных марскіх курортаў Чорнага і Азоўскага мораў, а таксама ў зносінах з Санкт-Пецярбургам і Вільнюсам.

З 17 чэрвеня па 9 верасня назначаны поезд міжнародных ліній нумар 374/373 Мінск-Варна (Балгарыя). З Мінска ён будзе адпраўляцца па серадах у 13.18 і прыбываць у Варну - па пятніцах у 10.15. У зваротным напрамку з Варны поезд адпраўляецца па пятніцах у 19.15 і прыбывае ў сталіцу па нядзелях у 16.59. Час у дарозе складае 45 гадзін. Дзеці да 4-х гадоў перавозяцца бясплатна. Кошт праезду для дзяцей ад 4-х да 12-і гадоў - ад 101 еўра, для дарослых - 135 еўра.

З 15 чэрвеня па 31 жніўня назначаны поезд міжнародных ліній нумар 284/283 Баранавічы-Мінск-Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона - па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія - 11.11; станцыі Мінск-Пасажырскі - 13.47; прыбыцця ў Херсон - 12.52 наступных сутак. У зваротным напрамку поезд будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.20 і прыбываць у 13.39 у Мінск, а ў 16.24 - у Баранавічы.

З 1 чэрвеня па 1 верасня прадоўжаны маршрут поезда нумар 100/99 Мінск-Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. З Мінска поезд адпраўляецца па няцотных чыслах, з Новааляксеўкі - па цотных. Час адпраўлення поезда са сталіцы Беларусі - 7.44, прыбыцця ў Новааляксееўку - 9.06 наступных сутак. У зваротным напрамку поезд будзе адпраўляцца з Новааляксееўкі ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

З 6 чэрвеня назначаны поезд міжнародных ліній нумар 816/815 Гродна-Ліда-Вільнюс у саставе трохвагоннага дызель-поезда з месцамі для сядзення. Новы поезд будзе перавозіць пасажыраў па суботах і нядзелях. Час адпраўлення з Гродна - 05.44, з Ліды - 07.41, прыбыцця ў Вільнюс - 10.15. У зваротным напрамку састаў будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 17.26 і прыбываць у Ліду ў 19.57, у Гродна - у 21.51. Адлегласць ад Гродна да Вільнюса поезд пераадолее за 4 гадзіны 30 хвілін. У дарозе прадугледжана тры прыпынкі - у Мастах, Лідзе і Беняконях.

З 20 чэрвеня назначаны поезд міжнародных ліній нумар 50/49 Брэст-Санкт-Пецярбург. Састаў будзе курсіраваць штодзень: з Брэста - з 20 чэрвеня бягучага года па 15 верасня, з Санкт-Пецярбурга - з 21 чэрвеня па 16 верасня. З Брэста поезд будзе адпраўляцца ў 14.05 і прыбываць у Санкт-Пецярбург у 08.53 на наступны дзень. Час адпраўлення з Санкт-Пецярбурга - у 14.05, прыбыцця ў Брэст - у 08.28 гадзін наступнага дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі