Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Сак 2015

Чатыры беларускія біятланісты выступяць у спрынце на заключным этапе Кубка свету

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў расійскім Ханты-Мансійску мужчынскай спрынтарскай гонкай на 10 км з двума агнявымі рубяжамі пачнецца дзявяты, заключны ў гэтым сезоне этап Кубка свету па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод 90 заяўленых спартсменаў чацвёра прадстаўляюць Беларусь: Юрый Лядаў атрымаў 11-ы стартавы нумар, Уладзімір Чапелін пойдзе на дыстанцыю 36-м, Дзмітрый Дзюжаў стартуе 54-м, а ў Дзмітрыя Абашава 75-ы нумар.

Лідар агульнага заліку Кубка свету француз Мартэн Фуркад стартуе 38-м, у расійскага біятланіста Антона Шыпуліна, які ідзе другім, 43-і нумар, а славенец Якаў Фак, які займае трэцяе месца ў кубкавым заліку, атрымаў 19-ы нумар. Перад заключным этапам у актыве Мартэна Фуркада 933 заліковыя балы, у Антона Шыпуліна 822 ачкі, Якаў Фак мае 800 балаў.

Беларускія страляючыя лыжнікі знаходзяцца далёка ад лідараў Кубка свету: Юрый Лядаў мае 180 ачкоў (36-е месца), Уладзімір Чапелін набраў 78 балаў (55), у Дзмітрыя Дзюжава 10 ачкоў (82).

Прамая трансляцыя з Ханты-Мансійска пачнецца ў 15.45 на тэлеканале "Беларусь 2".

У жанчын перад трыма заключнымі гонкамі кубкавага сезона ў барацьбе за Вялікі Хрустальны глобус наперадзе трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар'я Домрачава, якая набрала 957 ачкоў. Фінская біятланістка Кайса Мякярайнен мае 936 балаў, а трэцяй ідзе ўкраінка Валянціна Семярэнка (786 заліковых балаў). Заліковыя балы на папярэдніх этапах атрымалі яшчэ чатыры беларускія біятланісткі: Надзея Скардзіна - 416 (17-е месца), Надзея Пісарава - 145 (43), Настасся Дубарэзава - 115 (49), Ірына Крыўко - 93 (55).

Пасля сённяшняга спрынту ў Ханты-Мансійску пройдуць яшчэ пяць гонак:

20 сакавіка

Жаночы спрынт 7,5 км (пачатак у 16.00 па беларускім часе),

21 сакавіка

Мужчынская гонка праследавання 12,5 км (12.30),

Жаночая гонка праследавання 10 км (16.00),

22 сакавіка

Мужчынскі мас-старт 15 км (12.00),

Жаночы мас-старт 12,5 км (14.00).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі