Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Jul 2016

Часовыя турцэнтры арганізуюць у дні "Славянскага базару ў Віцебску"

11 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Часовыя турысцка-інфармацыйныя цэнтры будуць працаваць у дні XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з 14 па 18 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Віцебскага аблвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Вядома, што цэнтраў будзе тры і размесцяцца яны на вуліцы Замкавай, плошчы Свабоды і вуліцы Суворава. Тут можна будзе атрымаць інфармацыю аб тым, дзе і як у фестывальным Віцебску з карысцю правесці вольны час (азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Віцебшчыны, прыняць удзел у культурных мерапрыемствах фестывалю і экскурсійных праграмах).

16 і 17 ліпеня работнікамі турцэнтраў стануць студэнты гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава. Будучыя гісторыкі ў ходзе акцыі "Любімаму гораду прысвячаецца..." правядуць тры бясплатныя экскурсіі: мастацкую - "Над горадам: ад Шагала да StreetSkills", літаратурную - "Хатабыч і Дуброўскі: літаратурны Віцебск", музычную - "Мелодыі віцебскіх вуліц".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі