Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jan 2016

Брэст стаў самым папулярным горадам Беларусі для навагодняга адпачынку расіян з дзецьмі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэст стаў самым папулярным горадам Беларусі для навагодняга адпачынку расіян з дзецьмі. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў Oktogo.ru.

Брэст увайшоў у першую дваццатку рэйтынгу гарадоў, папулярных для замежных паездак расіян з дзецьмі на навагоднія канікулы. У топ-10 увайшлі Талін, Рыга, Вільнюс, Прага, Барселона, Рым, Хельсінкі, Берлін, Ерэван і Варшава.

Расіяне прыязджалі з дзецьмі ў Брэст на навагоднія святы ў сярэднім на 3 дні і плацілі за пражыванне больш за 4 тыс. расійскіх рублёў у суткі. З дзецьмі ў Беларусі часцей за ўсё турысты таксама спыняліся ў Гродне, Бабруйску і Мінску.

На гэты Новы год расіяне арганізоўвалі самастойныя падарожжы з дзецьмі на трэць часцей, чым на мінулыя навагоднія святы.

Рэйтынг заснаваны на даных броні атэляў для пражывання з 1 па 10 студзеня 2016 года турыстамі, якія вандруюць свамастойна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі