У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Жнв 2014

Больш за 70 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску напярэдадні Дня горада

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 70 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, пройдзе ў Мінску з 11 па 17 верасня, у тым ліку амаль 40 - у раёнах горада, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Пралогам да свята стане цырымонія ўручэння ўзнагарод "Лепшы па прафесіі" па выніках гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар", якая адбудзецца 12 верасня. Таксама ў гэты дзень у Мінскай гарадской ратушы будуць ушаноўваць мінчан, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове парадку і прафілактыцы правапарушэнняў.

Галоўныя ўрачыстасці пройдуць 13 верасня. У гэты дзень Мінск адзначае 947-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. Дэвіз свята ў гэтым годзе - "Горад, якім я заўжды ганаруся, Мінск, ты сталіца маёй Беларусі!".

Традыцыйна ў гэты дзень у канцэртнай зале "Верхні горад" возьмуць шлюб дзевяць пар з усіх раёнаў Мінска. На Ратушнай плошчы запланавана праграма ў час музычна-турыстычнага сезона. Дзіцячае свята "Мары здзяйсняюцца" арганізуюць для самых маленькіх у аквапарку "Лебядзіны", а маладзёжнае свята "У рытме сталіцы" пройдзе на тэрыторыі студэнцкай вёскі. Захапляльная праграма чакае мінчан і гасцей сталіцы на зялёнай зоне скрыжавання пр. Пераможцаў і пр. Машэрава, дзе адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі. У парку Перамогі ў гэты дзень можна наведаць выстаўку-кірмаш "Горад майстроў".

У раёне Палаца спорту 13-14 верасня пройдзе Кубак Мінска па сілавым экстрыме, прысвечаны Дню горада. Адкрыты чэмпіянат Мінска па марафонскім бегу на ролікавых каньках адбудзецца на вул. Сталетава, а біятлонны фестываль Дар'і Домрачавай - у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Тут жа падвядуць вынікі гарадскога агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі "Формула саду-2014". Таксама ў парку пройдуць гарадскія спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму "Свіслач-2014" і спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму "Вераснёўскае спатканне-2014".

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ў 18.00 адбудзецца цырымонія ўручэння ўзнагарод "Мінчанін года". Завершацца святочныя мерапрыемствы ўрачыстым ускладаннем вянкоў і кветак да стэлы "Мінск - горад-герой".

Фінальнай кропкай свята стане музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу каля стэлы.

Прадоўжацца святочныя мерапрыемствы і пасля Дня горада. Так, 14 верасня на пляцоўцы каля Палаца спорту адбудзецца чацвёрты гарадскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Мастацтва жыць, тварыць мастацтва". А 15-17 верасня ў Мінску пройдзе дабрачынная акцыя "Прывітанне, мінчанін!", у час якой прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" і РГА "Белая Русь" павіншуюць жанчын, якія сталі мамамі 13 верасня.

Таксама да Дня горада ў сталіцы прымеркавана адкрыццё аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску