У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Кст 2015

Больш за 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі"

Больш за 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі"15 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Больш як 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі", якая 14 кастрычніка адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў на цырымоніі прэзентацыі экспазіцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Ян Жунг Мо, гэта выстаўка дасць магчымасць беларусам азнаёміцца з традыцыямі і мастацтвам карэйцаў. "Я лічу вельмі значным той факт, што спецыялізаваная карэйская выстаўка адкрылася ў такім значным музеі, як Нацыянальны мастацкі. У гэтым музеі дзейнічае пастаянная карэйская экспазіцыя, дзякуючы гэтаму наведвальнікі могуць пазнаць характар і самабытнасць карэйскай культуры, - адзначыў дыпламат. - За два гады маёй дыпламатычнай дзейнасці ў Беларусі мне даводзілася не раз адкрываць розныя мерапрыемствы, якія знаёмяць з карэйскай культурай. Аднак гэта наша першае мерапрыемства ў сферы выяўленчага мастацтва. Больш таго, мне вельмі прыемна азнаёміць беларусаў з прадметамі традыцыйнага мастацтва, што дэманструюць вытокі жыцця карэйцаў".

Больш за 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі"Пасол таксама адзначыў, што арганізаваць такое маштабнае мерапрыемства і прывезці з Рэспублікі Карэя амаль 200 твораў мастацтва, якія будуць выстаўляцца ў музеі на працягу двух месяцаў, удалося дзякуючы падтрымцы Карэйскага фонду, які быў заснаваны якраз для таго, каб прадстаўляць сваю культуру за мяжой.

Больш за 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі"Ян Жунг Мо таксама падзякаваў Музею ўніверсітэта Дангук і, у прыватнасці, яго дырэктару Чон У Тхэк за цудоўную арганізацыю выстаўкі.

Больш за 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі"Пасол Рэспублікі Карэя пажадаў, каб беларускія гледачы, паглядзеўшы выстаўку, змаглі пашырыць свае веды аб карэйскім мастацтве.

Больш за 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі"Выстаўка "Жыццё Карэі" дэманструе некалькі асноўных аспектаў карэйскай культуры - сацыяльнай, бытавой, духоўнай. Яе змест прысвечаны традыцыям Карэі, культуры паўсядзённага жыцця людзей. Напрыклад, сацыяльны блок звязаны са святкаваннем нараджэння дзіцяці, з вясельнымі абрадамі. Асобна вылучана традыцыя, у адпаведнасці з якой карэйцы святкуюць найбольш значныя даты - 70, 77, 80, 88, 90 і 99 гадоў жыцця. Блок матэрыяльнай культуры фарміруе ўяўленне пра побыт карэйцаў (мэбля, посуд, традыцыйнае адзенне). Тэматыка выстаўкі, якая расказвае пра духоўнае жыццё, прадстаўлена мастацтвам рэлігійным і свецкім. Будыйская бронза, скульптура суседнічае з класічным карэйскім жывапісам. Дата стварэння самых старых экспанатаў адносіцца да 10-14 стагоддзяў.

Выстаўка прадоўжыцца да 6 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс