Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Nov 2017

Больш як 54 тыс. іншаземцаў прыехалі ў Беларусь у 2017 годзе па бязвізавым рэжыме

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 54 тыс. іншаземцаў прыехалі ў Беларусь у 2017 годзе па бязвізавым рэжыме. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Марына Масташова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2017 годзе па бязвізавым рэжыме да пяці сутак Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт наведалі больш за 54 тыс. замежных грамадзян з 67 краін свету. Большая частка прыехаўшых - грамадзяне Германіі, больш за 8 тыс. чалавек. Каля 5,5 тыс. турыстаў - з Польшчы, з Італіі прыехалі 4,5 тыс. чалавек, з ЗША - 4 тыс., з Вялікабрытаніі - 3,8 тыс.", - расказала Марына Масташова.

Беларусь мае сучасную турыстычную інфраструктуру. У краіне дзейнічае 571 сродак размяшчэння на 38,6 тыс. месц, працуюць 2 279 аграсядзіб, 275 дамоў паляўнічага, больш за 480 санаторна-курортных і аздараўленчых устаноў, якія могуць прыняць амаль 47 тыс. чалавек. Арганізавана 40 стаянак для кемпінга.

Марына Масташова адзначыла, што турысты, якія прыязджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт, перш за ўсё, знаёмяцца з Мінскам. Яна нагадала, што беларуская сталіца ўпершыню ўвайшла ў дваццатку самых спартыўных гарадоў свету па рэйтынгу інфармацыйнага агенцтва Sportcal. Брытанскае выданне The Times уключыла Мінск у спіс 30 гарадоў, найбольш прывабных для ўік-энду.

"Самы папулярны і масавы ў Беларусі - культурна-пазнавальны турызм, гэтаму садзейнічаюь захаваныя, адноўленыя аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны. Уладальнікі аграсядзіб стараюцца зрабіць больш разнастайнымі праграмы праз нацыянальную кухню, абрады і традыцыі, - расказала Марына Масташова. - Апошнія гады актыўна развіваецца медыцынскі турызм. Любая медустанова прапануе медыцынскія паслугі на платнай аснове, ёсць сучаснае абсталяванне, адэкватныя суадносіны цаны і якасці. Асаблівай папулярнасцю гэты від турызму карыстаецца ў рускамоўных турыстаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі