У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2014

Больш як 250 майстроў збярэ свята-кірмаш у фестывальным Віцебску

8 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Больш як 250 майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі збярэ ў Віцебску міжнароднае свята-кірмаш народных рамёстваў і мастацтваў "Горад майстроў", што будзе дзейнічаць у абласным цэнтры ў час ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей горада з 10 па 14 ліпеня зазірнуць на вуліцы Талстога і Пушкіна. Тут будуць працаваць выстаўкі-продажы вырабаў народных промыслаў, запланавана правядзенне канцэртных праграм і вялікай колькасці майстар-класаў па традыцыйных народных рамёствах, беларускіх танцах і г.д. На пляцоўцы абласнога метадычнага цэнтра будзе арганізавана рэгіянальная выстаўка "маляванак" "Краскі Паазер’я". Больш як 50 майстроў і мастакоў з Беларусі і блізкага замежжа 12 і 13 ліпеня прымуць удзел у міжнародным свяце-конкурсе традыцыйнай і сучаснай мастацкай размалёўкі "Фарбы нябёсаў".

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс