Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2016

Беларусы выбралі лепшую паштовую марку 2015 года

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" падвяла вынікі конкурсу-апытання на лепшую паштовую марку 2015 года, паведаміла БЕЛТА вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю "Белпошты" Алена Арлова.

У апытанні маглі прыняць удзел усе жадаючыя, на конкурс было адпраўлена 1370 анкет.

Першае месца заняў паштовы блок "70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" (дызайн Таццяны Кузняцовай). На другім месцы - паштовы блок "Архіпастырскае служэнне на Беларускай зямлі пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (мастак Аляксандр Блінцоў, дызайн Алены Мядзведзь). У першай тройцы таксама паштовы блок "Старыя цацкі" (мастак Яўгенія Бядонік).

Для тых, хто ўдзельнічаў у апытанні, "Белпошта" падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі. Імі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі, якія назвалі лепшы выпуск.

Лепшым выпускам 2014 года быў прызнаны паштовы блок "Дар'я Домрачава - трохразовая алімпійская чэмпіёнка ХХІІ зімовых Гульняў у Сочы (біятлон). Герой Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі