Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Sep 2016

Беларускія хакеісты не паедуць на Алімпіяду ў Пхёнчхан

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі-2016. Беларусь - Славенія (2:3)5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хакеісты не паедуць на Алімпіяду ў Пхёнчхан. У вырашальным матчы кваліфікацыі да галоўных стартаў чатырохгоддзя падапечныя Дэйва Льюіса ўступілі па булітах сапернікам са Славеніі з лікам 2:3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад важнай сустрэчай абедзве каманды мелі аднолькавую колькасць ачкоў - па шэсць. Невялікая перавага была на баку беларусаў, якія гулялі ў родных сценах пры падтрымцы перапоўненых трыбун.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі-2016. Беларусь - Славенія (2:3)Беларусь - Славенія - 2:3 (0:0, 1:2, 1:0, 0:0, 0:1).

Мінск. "Мінск-Арэна". 15086 гледачоў.

Беларусь: Карнавухаў (Кульбакоў); Гатавец - Бэйлен, А.Касціцын - С.Касціцын - Гаўрус; Явенка - Грабарэнка, Плат - Стась (К) - Лінгле; Стасенка - Лісавец, Кулакоў - Сцяпанаў - Кавыршын; Паўловіч - Кітараў - Волкаў; Хенкель, Лапачук.

Шайбы: 0:1 - Цічар (Копітар, 21.46, у большасці). 0:2 - Цічар (Егліч, Робар, 22.49, у большасці). 1: 2 - Сцяпанаў (Кавыршын, Кулакоў, 38.08). 2:2 - Сцяпанаў (Бэйлен, С.Касціцын, 51.41, у большасці). 2:3 - Цічар (65.00, вырашальны буліт).

Кідкі: 29 - 32.

Штраф: 6 - 6.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі-2016. Беларусь - Славенія (2:3)Балельшчыкі сапраўды былі на вышыні і падтрымалі нацыянальную каманду, запоўніўшы "Мінск-Арэну". Падапечныя Дэйва Льюіса ўпэўнена пачалі гульню супраць славенцаў, але і сапернікі пастараліся ўпэўнена дзейнічаць у абароне. На апошняй мяжы абароны ў беларусаў выйшаў Міхаіл Карнавухаў. Малады галкіпер правёў нядрэнны матч, але выручыць сваю каманду не змог.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі-2016. Беларусь - Славенія (2:3) У самым канцы першага перыяду правілы парушыў Раман Грабарэнка, а праз мінуту пасля пачатку другой дваццацімінуткі Андрэй Стась адправіўся ў бокс для штрафнікоў. Лідары атак зборнай Славеніі Рок Цічар і Анжэ Копітар хутка разабраліся ў сітуацыі. Нападаючы Рок Цічар двойчы выкарыстаў большасць сваёй каманды. Славенія атрымала перавагу ў ліку, якую спрабавала ўтрымаць да фінальнай сірэны.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі-2016. Беларусь - Славенія (2:3)У складзе гаспадароў у нядзельны вечар знайшоўся таксама голеадор. Андрэй Сцяпанаў змог скараціць адставанне. Пасля адпачынку славенцы мелі шанц павялічыць перавагу, Ян Урбас не змог рэалізаваць штрафны кідок. У хуткім часе абаронца беларусаў Нік Бэйлен нанёс магутны ўдар, а траекторыю палёту шайбы падправіў Андрэй Сцяпанаў.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі-2016. Беларусь - Славенія (2:3)У авертайме гульня прадоўжылася па новых правілах - тры на тры. Адкрыты хакей з мноствам галявых момантаў, але закінуць ні адной з каманд не ўдалося.

Турнірнае становішча ў групе D: 1. Славенія - 8 ачкоў (3 матчы); 2. Беларусь - 7 (3); 3. Данія - 3 (3); 4. Польшча - 0 (3).

Раней нацыянальная зборная Беларусі па хакеі тройчы прымала ўдзел у галоўных стартах чатырохгоддзя (у Нагана ў 1998-м, у Солт-Лейк-Сіці ў 2002-м, у Ванкуверы ў 2010-м) .

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі