Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Май 2016

Беларускія рэстаўратары пройдуць стажыроўку ў музеі Ватыкана

21 мая, Ватыкан /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускія рэстаўратары прыедуць на стажыроўку ў музей Ватыкана. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што ў наступным годзе накіруем нашых рэстаўратараў на стажыроўку ў музей Ватыкана, які мае ўнікальнае ў свеце абсталяванне рэстаўрацыйных майстэрняў. Для нас гэта вельмі важна ў кантэксце развіцця нашага музейнага комплексу, які будуецца ў Мінску, каб нашы рэстаўратары прайшлі гэту школу", - сказаў генеральны дырэктар.

Гаворачы аб выстаўцы "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь", якая адкрылася ў музеі Ватыкана некалькі дзён таму, Уладзімір Пракапцоў падкрэсліў яе ўнікальнасць. "У Год культуры, які аб'яўлены ў нашай краіне, выстаўляцца ў музеі Ватыкана вельмі адказна і прэстыжна. Мы да гэтай падзеі ішлі 9 гадоў. Былі перагаворы з нашымі калегамі, і гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы намаганням нашага Міністэрства замежных спраў", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, экспазіцыя дэманструе эвалюцыя развіцця іканапісу ў Беларусі, які ўвабраў ў сябе розныя традыцыі як з Усходу, так і з Захаду. За дні работы выстаўкі наведвальнікамі ўжо запоўнена больш як 10 старонак кнігі водзываў.

Уладзімір Пракапцоў расказаў, што ўжо ў Беларусі ў канцы верасня напярэдадні трэцяга нацыянальнага музейнага форуму плануецца правесці маштабную выстаўку праваслаўных і каталіцкіх ікон - усяго амаль 100 твораў іканапісу - і выдаць альбом. На мерапрыемства будзе запрошаны і дырэктар музея Ватыкана. "Наша супрацоўніцтва будзе мець працяг. Можа, з часам мы ў Нацыянальным мастацкім музеі зробім выстаўку твораў з калекцыі музея Ватыкана", - дадаў гендырэктар.

Як паведамлялася, экспазіцыя беларускіх ікон у Ватыкане прымеркавана да пазачарговага юбілейнага (святога) Года міласэрнасці, які аб'яўлены Папам Рымскім Францыскам. Выстаўка ўключае 31 ікону беларускіх іканапісцаў і 2 чаканныя аправы. Беларускія іконы ўпершыню экспануюцца на выстаўцы ў музеі Ватыкана, у непасрэднай блізкасці ад знакамітай Сіксцінскай капэлы з творамі Мікеланджэла. Дзякуючы гэтаму спецыялісты і шматлікія турысты з усяго свету змогуць азнаёміцца з унікальнымі творамі беларускай сакральнай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі