Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Сак 2015

Беларускія балетныя пастаноўкі ўбачаць у 26 гарадах Францыі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў Францыі, якія стануць цэнтральнай падзеяй Дзён беларускай культуры ў гэтай краіне, стартуюць 21 сакавіка ў горадзе Ліён. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Французскаму гледачу на працягу сакавіка-мая будуць прадстаўлены пастаноўкі "Лебядзінае возера" і "Спячая прыгажуня" Чайкоўскага. Беларускі балет убачаць у 26 гарадах Францыі, сярод якіх Парыж, Бардо, Брэст, Лімож, Ліён, Ліль, Марсель, Ніца, Страсбург, Тулуза.

Чакаецца, што спектаклі наведаюць больш як 100 тыс. французскіх гледачоў. Плануецца запрасіць у тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў Францыі, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, рэгіянальных улад і супрацоўнікаў грамадскіх арганізацый гэтай краіны, якія садзейнічаюць развіццю беларуска-французскага і міжнароднага супрацоўніцтва з Беларуссю.

У час Дзён беларускай культуры таксама запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да 250-годдзя з дня нараджэння вядомага кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага: канцэрты ў штаб-кватэры ЮНЕСКА і на іншых культурных пляцоўках Парыжа, выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.

Плануецца, што ў маі Беларусь чарговы раз будзе прадстаўлена нацыянальным павільёнам у рамках Канскага кінафестывалю. Шэраг культурных мерапрыемстваў будзе прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У Парыжы і Страсбургу намечана правядзенне Дзён беларускага кіно з дэманстрацыяй мастацкіх стужак "Брэсцкая крэпасць", "Сляды апосталаў", "Туфлікі". Упершыню 15 беларускіх мастакоў і скульптараў будуць прадстаўлены на выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва ў Парыжы.

"Усе мерапрыемствы Дзён беларускай культуры пройдуць без выкарыстання бюджэтных сродкаў з падтрымкай беларускіх і французскіх кампаній", - падкрэслілі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі