У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Лют 2015

Беларуска Вольга Гаварцова стала пераможцай тэніснага турніру ў Швейцарыі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова стала пераможцай турніру ў Швейцарыі (прызавы фонд - $50 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

22 лютага ў вырашальным паядынку адзіночнага разраду Вольга Гаварцова, якая займае цяпер 170-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перайграла славацкую тэнісістку Рэбэку Шрамкаву (435-ы нумар рэйтынгу ВТА) - 6:2, 6:1. Да фіналу Вольга Гаварцова на гэтых спаборніцтвах па чарзе перамагла немку Лаўру Зігемунд, швейцарак Тэсу Зугнаўкс і Раміну Апрандзі, а таксама чэшскую тэнісістку Крысціну Плішкаву.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 50-е месца ў рэйтынгу ВТА, прыме старт на прэстыжным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Досе (прызавы фонд - $731 тыс.). У першым матчы ў сталіцы Катара Азаранка згуляе з нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кербер (12). Раней яны тройчы гулялі паміж сабой на турнірах, і ва ўсіх паядынках перамога была на баку Вікторыі Азаранка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс