У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2016

Беларускі піяніст Крымер выступіў у Фларэнцыі на адной з самых прэстыжных канцэртных серый свету

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі піяніст Расціслаў Крымер у дуэце са знакамітым расійскім скрыпачом Сяргеем Крыловым сыграў канцэрт у найстарэйшым оперным тэатры ў Фларэнцыі ў адной з самых вядомых канцэртных серый свету - Amici della Musica Firenze, расказаў карэспандэнту БЕЛТА вядомы беларускі музыкант.

Выканаўцы прадставілі публіцы праграму "Масква - Вена", у якую ўключаны творы Дзмітрыя Шастаковіча і Фрыца Крэйслера. "Мацнейшую Санату Дзмітрыя Шастаковіча для скрыпкі і фартэпіяна мы аб'ядналі з мініяцюрамі венскага кампазітара Фрыца Крэйслера. Праграма атрымалася з кантрастамі. Твор Шастаковіча вельмі глыбокі, ён гіпнатызуе. Музыка Крэйслера дорыць асалоду ад венскага вальса. Публіка, а ў зале было 1,5 тыс. гледачоў, прымала музыку вельмі цёпла і з авацыямі. Гэта быў асаблівы вечар", - падзяліўся ўражаннямі Расціслаў Крымер.

Канцэрт Расціслава Крымера і Сяргея Крылова, што прайшоў у Фларэнцыі, у экспертным асяроддзі ўжо назвалі адной з падзей культурнага жыцця свету нараўне з выступленнямі Лонданскага і Венскага аркестраў.

Расціслаў Крымер добра вядомы ў свеце музыкі. Ён выступаў у канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага ў Маскве і ў Каралеўскім оперным тэатры Ля Манэ ў Бруселі, у Берлінскай філармоніі і Бетховенхоле ў Боне, Кадаган Холе ў Лондане. З Сяргеем Крыловым, які ўваходзіць у пяцёрку лепшых скрыпачоў свету, Расціслаў Крымер супрацоўнічае не першы год. "Мы шмат разоў выступалі ў розных залах як з канцэртамі для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам, у тым ліку ў Мінску на міжнародным фестывалі Юрыя Башмета ў 2014 годзе ігралі прэм'еру канцэрта Калігарыса, давалі і дуэтныя канцэрты. Я з вялікім натхненнем чакаю новых нашых канцэртаў, і, магчыма, з гэтай сольнай праграмай мы выступім на фестывалі Башмета ў Мінску ў бягучым годзе", - расказаў піяніст.

Музыкант падзяліўся творчымі планамі. У гэтым годзе адбудуцца выступленні з Камератай Каралеўскага аркестра Канцэртгебау Амстэрдама ў Нідэрландах, сольны канцэрт у чатыры рукі ў Аўстрыі з легендарным Паулем Бадура-Шкода, плануюцца канцэрты з аркестрам East-West Chamber Orchestra, мастацкім кіраўніком якога з'яўляецца Расціслаў Крымер. А ў кастрычніку па традыцыі ў Мінску адбудзецца Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, дзе кіраўнік праекта абяцае сюрпрызы для беларускай публікі.

Amici della Musica Firenze - адна з самых прэстыжных канцэртных серый у свеце, якая праходзіць у оперным тэатры "Пергола" ў Фларэнцыі. Выступленне на гэтай сцэне вельмі адказнае і прэстыжнае. Канцэртная серыя Amici della Musica Firenze праходзіць на сцэне самага старадаўняга тэатра не толькі ў Фларэнцыі, але і ва ўсім свеце, якім лічыцца тэатр "Пергола". У свой час на сцэне гэтага тэатра ставіліся лепшыя творы такіх праслаўленых кампазітараў, як Вердзі, Моцарт, Беліні. Акрамя таго, менавіта ў гэтым тэатры прэм'еру оперы Гайдна "Арфей і Эўрыдыка" выконвала вялікая Марыя Калас. У "Перголе" ўнікальная акустыка: гук, што ідзе са сцэны, распаўсюджваецца па ўсёй зале імгненна, прычым гэта вельмі чысты гук, без якіх-небудзь скажэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс