14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аналітыкі "Яндэкс.Грошай" прааналізавалі, у якіх краінах расіяне правялі свой водпуск гэтым летам і колькі трацілі ў падарожжах. Беларусь заняла 3-е месца ў спісе самых папулярных і бюджэтных краін для адпачынку ў расіян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Яндэкс.Грошай".
Лідарам рэйтынгу стала Турцыя. Далей ідуць Расія, Беларусь, Украіна, Іспанія. Таксама ў першай дзясятцы па папулярнасці Тайланд, Германія, Польшча, Грэцыя, Фінляндыя.
Сярэдні чэк турыста быў самым нізкім у Расіі, далей ідуць Украіна і Беларусь. Найбольш за раз трацілі расійскія турысты, якія праводзілі водпуск у Германіі і Тайландзе.