У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2015

Беларусь далучыцца да новых трансгранічных турыстычных маршрутаў

8 красавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь далучыцца да новых трансгранічных турыстычных маршрутаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел Беларусі ў арганізацыі новых трансгранічных маршрутаў 8 красавіка абмяркоўваўся прадстаўнікамі міністэрства з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Талебам Рыфаі. У прыватнасці, кіраўнік ЮНВТО падтрымаў ідэю аднаўлення маршруту "З варагаў у грэкі" і ўдзелу Беларусі ў гэтым праекце.

Штогод Талеб Рыфаі наведвае амаль 40 дзяржаў, і пабываў ужо практычна ва ўсіх краінах свету. З візітам у Беларусі ён упершыню. У праграме яго знаходжання ў краіне 9 і 10 красавіка - наведванне "Мінск-Арэны" і "Дудутак", сустрэчы ва ўрадзе і Міністэрстве замежных спраў.

Беларусь уступіла ў Сусветную турысцкую арганізацыю ў 2005 годзе. ЮНВТО - спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, вядучая міжнародная арганізацыя ў сферы турызму, якая дзейнічае ў якасці глабальнага форуму для абмеркавання пытанняў турысцкай палітыкі і самай важнай крыніцы інфармацыі па праблематыцы турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс