Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Apr 2015

Акцёры з Беларусі прымуць удзел у Міжнароднай тэатральнай школе ў Маскве

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцёры з Беларусі прымуць удзел у Міжнароднай тэатральнай школе Саюза тэатральных дзеячаў РФ у Маскве, якая пройдзе з 1 па 28 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міжнароднай тэатральнай школы СТД РФ.

Адзін з самых паспяховых адукацыйных творчых праектаў у Расіі збярэ навучэнцаў дзявяты раз. У гэтым годзе навучанне ў школе пройдуць 85 маладых акцёраў з 20 краін свету. У спісе традыцыйна ёсць і прадстаўнікі Беларусі, у гэтым годзе імі сталі Аляксей Сянчыла і Алена Сцяцэнка з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (Мінск), а таксама Таццяна Еўтух, якая прадстаўляе Гродзенскі абласны тэатр лялек.

Праграма навучання ў тэатральнай школе максімальна насычана і складаецца са штодзённых заняткаў прафесійнымі дысцыплінамі з вядучымі педагогамі і прафесарамі сталічных тэатральных ВНУ. У вучэбным плане прадугледжаны майстар-класы і трэнінгі па акцёрскім майстэрстве, сцэнічным руху, сучасным танцы, кантактнай імправізацыі, сцэнічным маўленні, фехтаванні. Акрамя таго, у студэнтаў будзе ўнікальны шанц самім выбраць сабе настаўніка, уключыўшыся ў работу адной з трох творчых майстэрняў, якія ўзначаляць Вячаслаў Какорын, Веніямін Фільшцінскі і Гіціс Падэгімас. Удзельнікаў таксама чакаюць рэпетыцыі спектакляў і творчыя сустрэчы з самымі яркімі прадстаўнікамі сучаснага расійскага тэатра. Свае майстар-класы ў школе правядуць Вячаслаў Палунін, Сяргей Жэнавач, Леў Додзін, Ігар Залатавіцкі, Барыс Канстанцінаў.

Міжнародная летняя тэатральная школа СТД РФ праводзіцца па праграме падтрымкі рускіх тэатраў краін СНД і Балтыі пад патранатам прэзідэнта РФ. За гады існавання ўвогуле ў ёй прайшлі навучанне ўжо 800 акцёраў з больш як 40 краін СНД, Балтыі, Усходняй і Заходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Увесь гэты час на чале праекта - яго нязменны мастацкі кіраўнік народны артыст Расіі Аляксандр Калягін. Ва ўжытак трывала ўвайшло яго трапнае азначэнне праекта - "школа чарадзеяў", таму што тут навучаюць не дакладным навукам, а тэатральнаму майстэрству - чараўніцтву слова, жэста, погляду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі