Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2016

Абноўленую экспазіцыю да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыў Дом-музей I з'езда РСДРП

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленую экспазіцыю да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыў Дом-музей I з'езда РСДРП, які з'яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У новай экспазіцыі больш глыбока раскрыты тэмы гісторыі з'езда і яго ўдзельнікаў, жандарскага вышуку, грамадска-палітычных рухаў канца XIX - пачатку XX стагодзя, штодзённага жыцця губернскага Мінска, гісторыі стварэння і дзейнасці самога музея, які вядомы яшчэ і тым, што тут у 1920-я гады жылі беларускія літаратары Янка Купала і Змітрок Бядуля.

Абноўленыя залы дапоўнены новымі прадметамі амаль з усіх фондавых калекцый музея. Унікальныя прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь экспануюцца пры дапамозе сучаснага музейнага абсталявання, дызайну, асвятлення. Наведвальнікаў сустрэнуць гістарычныя рэканструкцыі фігур мінскага фатографа пачатку ХХ стагоддзя, чыгуначніка, жандара. Адноўлена мемарыяльная частка дома - інтэр'ер аднаго з пакояў у доме яе ўладальніцы Францішкі Ржэцкай. У экспазіцыі дзейнічае сістэма мабільнага аўдыягіда на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя адкрытага ў 1923 годзе Дома-музея I з'езда РСДРП прысвечана важнай падзеі ў гісторыі сацыял-дэмакратычнага руху. На працягу многіх гадоў Дом-музей з'яўляўся абавязковым аб'ектам наведвання афіцыйнымі дэлегацыямі, турыстычнымі групамі, працоўнымі калектывамі, студэнтамі, школьнікамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі