Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2016
Кнігу народных кулінарных рэцэптаў прэзентуюць на "Купаллі" ў Александрыі
Гэта выданне ўяўляе сабой зборнік кулінарных рэцэптаў, якія былі запісаны са слоў жыхароў Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі абласнога краязнаўчага і рэгіянальных музеяў. У іх чытачы знойдуць не толькі звычайныя паўсядзённыя стравы, але і спецыфічныя абрадавыя такія, напрыклад, як "Перапечкі"...
8 Ліп 2016
Беларуска Аліна Талай стала сярэбраным прызёрам ЧЕ ў бегу на 100 м з бар'ерамі
Адна з лідараў зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі была ў ліку фаварытаў на турніры ў Амстэрдаме. У паўфінале яна змагла паказаць лепшы час сярод тых, хто стартаваў, - 12,76 сек. Аднак у фінале на самым фінішы ўступіла немцы Сіндзі Роледэр...
7 Ліп 2016
Клубы ЮНЕСКА павысяць сваю ролю ў правядзенні маладзёжнай палітыкі ў Беларусі
РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" (РГА "БелАЮ") аб'явіла аб старце праекта гуманітарнага супрацоўніцтва "Клубы ЮНЕСКА ў дзеянні!", які будзе рэалізаваны на працягу года ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску...
7 Ліп 2016
Нацыянальны гістарычны музей плануе падрыхтаваць фотапраект пра шматнацыянальную Беларусь
Ідэя такога праекта ўзнікла дзякуючы адкрыццю выстаўкі "Расія шматнацыянальная" ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, у экспазіцыі якой можна ўбачыць 37 гісторый людзей розных нацый з усіх куткоў Расіі...
7 Ліп 2016
Удзельнікі III Міжнароднага Шагалаўскага пленэру падарылі Віцебску 20 карцін
Удзельнікамі пленэру сталі 10 прызнаных мастакоў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі. У выніку ў фонды музея Марка Шагала паступае 20 работ - па 2 работы ад кожнага ўдзельніка. Такой была галоўная ўмова пленэру...
6 Ліп 2016
Шоу-мюзікл "Мэры Попінс" пазнаёміць гледачоў з усімі песнямі Дунаеўскага для вядомага фільма
Далёка не ўсе песні, напісаныя больш як 30 гадоў таму для фільма, атрымалі вялікае жыццё. Беларускі музычны тэатр узяў за аснову для пастаноўкі ўвесь музычны матэрыял кампазітара ў новай аранжыроўцы. Лібрэта спектакля напісалі драматург Вячаслаў Вербін і паэт Навум Олеў...
6 Ліп 2016
Выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." адкрывае новыя падрабязнасці гісторыі
"Сёння дзякуючы супрацоўніцтву пасольства Польшчы і беларускіх вучоных мы даведаемся штосьці новае, здавалася б, у вывучанай гісторыі Другой сусветнай вайны. Экспазіцыя прадастаўляе магчымасць зблізіцца двум народам - польскаму і беларускаму, паколькі нашы дзяды разам змагаліся з фашызмам"...
6 Ліп 2016
Авіяцыйна-спартыўны фестываль пройдзе 30-31 ліпеня на аэрадроме "Баравая"
Гэта ўжо другі такі фестываль. Госці змогуць паглядзець на захапляючыя верталётныя гонкі з удзелам лепшых экіпажаў з пяці краін свету, захапіцца нацыянальным парашутным рэкордам: 40 чалавек збяруць у небе вялікую фігуру...
6 Ліп 2016
Нацыянальная выстаўка Беларусі ў верасні пройдзе ў Тбілісі
Пытанні падрыхтоўкі да яе былі ў ліку іншых, разгледжаных на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова з намеснікам міністра замежных спраў Грузіі Давідам Джалаганія і членамі грузінскай дэлегацыі...
5 Ліп 2016
Восем бясплатных канцэртаў класічнай музыкі пройдуць летам у Мінску
Кожную суботу з 9 ліпеня па 27 жніўня жыхары і госці Мінска змогуць наведаць выступленні вядучых беларускіх і замежных музычных калектываў у час фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom". "Класічных субот" у гэтым годзе ў два разы больш, чым у мінулым, і кожная з іх мае насычаную праграму...
5 Ліп 2016
Усебеларускі фестываль народнага гумару ў Аўцюках запрашае гасцей 8-9 ліпеня
Па традыцыі фестываль пачнецца на раздарожжы паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі. У сядзібе Каласка і Калінкі - галоўных герояў мясцовага гумару - майстры ўстановяць лаўку прымірэння, намякаючы на тое, што паміж гэтай парачкай не ўсё заўсёды гладка...
5 Ліп 2016
Мінск стаў самым папулярным і бюджэтным горадам для адпачынку расіян з дзецьмі ў высокі летні сезон
У першую дзясятку папулярных замежных гарадоў для паездак расійскіх турыстаў з дзецьмі ў ліпені і жніўні ўваходзяць Мінск, Прага, Будапешт, Варшава, Талін, Хельсінкі, Лісабон, Вільнюс, Рым і Парыж...
5 Ліп 2016
Беларускія спартсменкі выйгралі залатую ўзнагароду на ЧЕ па сучасным пяцібор'і ў эстафеце
У першы дзень еўрафоруму, які праходзіць у Сафіі, беларускі змаглі набраць 1377 ачкоў. На старце турніру Ірына Прасянцова і Кацярына Арол паспяхова выступілі ў фехтаванні і верхавой яздзе, перад камбінаванай эстафетай (бег са стральбой) яны займалі першае месца, ім заставалася толькі не страціць перавагу на фінішы...
5 Ліп 2016
Маладзёжная пляцоўка "Купалля" ў Александрыі запрашае на песню ля вогнішча і сямейны конкурс
"Маладзёжная пляцоўка" стане фіналам экскурсійнага маршруту "Александрыйская вандроўка". Тут разгорнуцца павільёны з сувенірнай прадукцыяй устаноў адукацыі і сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці, а таксама будзе праходзіць праект "Уладар вёскі"...
4 Ліп 2016
Спартсмены з 12 краін зарэгістраваліся на марафон Друскінінкай - Гродна
Гэта адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон. Дыстанцыя прабегу даўжынёй 42 км 195 м пракладзена па тэрыторыі Літвы і Беларусі. Паводле апошніх даных, для ўдзелу ў марафоне зарэгістравана больш за 150 чалавек з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі...
4 Ліп 2016
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прыме ўдзел у ралі-рэйдзе "Шаўковы шлях"
"МАЗ-СПОРТаўта" на ралі прадставяць тры грузавікі. Два новыя аўтамабілі атрымалі маторы 12,5 л, створаныя чэшскай камандай Buggyra на аснове агрэгатаў ад Caterpillar. Тэставыя выпрабаванні грузавікоў нядаўна з поспехам прайшлі на палігоне пад Мінскам...
4 Ліп 2016
У Беларусі ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня сталі больш як 1 млн чалавек
Найбольш значныя і маштабныя ўрачыстасці прайшлі ў Мінску. У прыватнасці, паглядзець парад і творчае прадстаўленне прыйшлі больш як 350 тыс. мінчан і гасцей сталіцы...
4 Ліп 2016
Амаль 680 тыс. чалавек прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах 3 ліпеня ў Мінску
"Гледачамі парада войскаў Мінскага гарнізона і творчага паказу ў гонар Дня Незалежнасці, якія адбыліся 3 ліпеня каля стэлы "Мінск - горад-герой", сталі больш як 350 тыс. чалавек. Больш як 255 тыс. мінчан і гасцей горада сталі ўдзельнікамі вечярняга гала-канцэрта"...
4 Ліп 2016
Беларускія гімнасткі заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету ў Германіі
Перад стартам XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра беларускія грацыі ў ліпені прымуць удзел яшчэ ў двух этапах Кубка свету ў Казані і Баку. Алімпійскі турнір па мастацкай гімнастыцы адбудзецца з 19 па 21 жніўня...
4 Ліп 2016
"Купальская казка" ў Александрыі запрашае ў свет чараўніцтва і магіі
Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала амаль 70 тыс. гасцей...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі