У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Снж 2017

Лукашэнка павіншаваў рэдакцыю часопіса "Полымя" з 95-годдзем выдання

Лукашэнка павіншаваў рэдакцыю часопіса "Полымя" з 95-годдзем выдання20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў рэдакцыю часопіса "Полымя" з 95-годдзем выдання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час свайго існавання гэта старэйшае літаратурна-мастацкае выданне краіны адлюстравала гістарычны шлях беларускага народа, прадэманстравала нязменную адданасць высокім маральным і ідэйна-эстэтычным каштоўнасцям", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на старонках "Полымя" публікаваліся класікі Якуб Колас, Янка Купала, Іван Мележ, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч і іншыя вядомыя аўтары.

"Сёння часопіс прадстаўляе багатую палітру твораў як вядучых майстроў роднага слова, так і прадстаўнікоў маладога пакалення. Дзякуючы "Полымю" па-беларуску загучалі лепшыя ўзоры сусветнай літаратуры", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс