Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | З Рыма ў Мір: эстафету "Полымя міру" сустрэлі ў Гродзенскай вобласці

З Рыма ў Мір: эстафету "Полымя міру" сустрэлі ў Гродзенскай вобласці

З Рыма ў Мір: эстафету
21 Май 2019

Агонь II Еўрапейскіх гульняў прадаўжае падарожжа па Беларусі: Брэсцкая вобласць  перадала эстафету Гродзеншчыне. Тут полымя міру прабудзе 6 дзён і пабывае ў самых цікавых кутках Гродна, а таксама на Аўгустоўскім канале, Шведскай гары ў Ваўкавыску, у Мірскім і Лідскім замках і нават на БелАЭС, якая будуецца!
 
У Гродне агонь II Еўрапейскіх гульняў сустракалі на плошчы Леніна. Сярод знакамітых гасцей быў вядомы баскетбаліст Іван Ядзешка, які паўтарыў свой грандыёзны пас, што прынёс камандзе СССР залаты медаль на Алімпіядзе-1972. У эстафеце па вуліцах горада, маршрут якой быў пракладзены ўздоўж галоўных выдатных мясцін Гродна, прынялі ўдзел тытулаваныя спартсмены – чэмпіён свету, прызёр алімпійскіх гульняў па кіданні молата Іван Ціхан, алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Алена Валчэцкая, алімпійскі чэмпіён 1992 года па гандболе Андрэй Барбашынскі, стралкі Віталь Бубновіч і Ігар Басінскі.

З Гродна эстафета накіравалася ў аграгарадок Верцялішкі, а затым полымя сустрэлі ў знакамітай рэзідэнцыі Радзівілаў  – Мірскім замку. Факеланосцы – намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб, тэлевядучая Тамара Лісіцкая і спявачка Вікторыя Алешка – даставілі полымя ва ўнутраны дворык замка. У рэзідэнцыі Радзівілаў прагрымеў залп з гарматы у гонар эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, а затым адбылася прэзентацыя медалёў маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.

Падарожжа агню II Еўрапейскіх гульняў па Гродзенскай вобласці – у фотарэпартажы!

Іван Ядзешка  – першы факеланосец эстафеты па вуліцах Гродна
Баскетбаліст Іван Ядзешка і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч
Чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў па кіданні молата Іван Ціхан прымае эстафету ад Івана Ядзешкі
Рэктар БДУ Андрэй Кароль
Саша Нэма прымае эстафету ад Івана Найдзёнава
1 2 3 4 5      Наступная