З усмешкамі і гучным "Ура!" сустракалі магіляўчане парад на цэнтральных вуліцах горада ў дзень 80-годдзя Вялікай Перамогі. Парад наследнікаў Перамогі і ўрачысты марш парадных разлікаў Магілёўскага гарнізона, а разам з імі –навучэнцы сярэдняй школы №12, Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча ім. Героя Савецкага Саюза Я.Мікалаенкі, чаканячы крок, прайшлі па горадзе. Маршрут парада – ад плошчы Леніна да плошчы Славы. У фінальнай кропцы адбылося ўскладанне кветак і вянкоў да Вечнага агню. Тут жа, на плошчы Славы, арганізавана выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі.