Святкаванне Дня Перамогі ў Магілёве адкрыла сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з ветэранамі. Мерапрыемства сабрала за сяброўскім чаяпіццем, цёплымі і душэўнымі размовамі дзевяць вязняў фашысцкай няволі і ўдзельніка вайны. Кожны атрымаў падарункі і віншаванні з 9 Мая і 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.