Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Цыклон "Даніэла" ў Беларусі

Цыклон "Даніэла" ў Беларусі: стыхія і прыгажосць

Цыклон
12 Стд 2016

Магутны снежны цыклон "Даніэла" 12 студзеня прынёс у Беларусь сапраўдную – непрадказальную, нярэдка небяспечную, але адначасова і прыгожую – зіму, якой, нягледзячы на каляндар і кліматычныя нормы, не было ўвесь снежань.

За лічаныя гадзіны рэкордныя ападкі ўсыпалі краіну: у параўнанні з цыклонам "Хаўер", які накрыў Беларусь у сакавіку 2013-га, "Даніэла" менш агрэсіўная, але і гэта стыхія аказалася сур'ёзнай праверкай на трываласць. Цыклон вымусіў мабілізавацца ўсе службы: камунальныя, транспартныя, дарожна-патрульныя, выратавальныя, медыцынскія і многія іншыя – якія працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, каб галоўны атрыбут зімы не перашкаджаў перамяшчэнню па вуліцах і магістральных дарогах, у цэлым бяспецы і камфорту для жыцця. Толькі ў Мінску днём 12 студзеня ўборкай было занята 500 адзінак спецтэхнікі, а снег вывозілі больш як 130 20-тонных самазвалаў. Пад паўдня рэспубліканскія дарогі чысцілі звыш 1100 снегаўборачных машын. Да ўборкі падключыліся і няпрофільныя службы, а многія жыхары краіны ўзяліся за лапаты, каб дапамагчы расчышчаць тратуары каля дамоў і паркоўкі хаця б для асабістых аўто.
 
У розных рэгіёнах Беларусі сітуацыю ўскладніла яшчэ больш небяспечная прыродная з'ява – ледзяныя дажджы, якія выклікалі наліпанне лёду на электраправады, дрэвы і дамы, галалёдзіцу на дарогах. Безумоўна, не абышлося без транспартных затораў і аварый, абрыву правадоў і адключэння электраэнергіі, бытавых нязручнасцей, аднак стыхія заўсёды прыносіць выпрабаванні.

Напэўна, самай экзатычнай істотай, якая пацярпела ад снегападаў цыклону "Даніэла", стаў кучаравы пелікан, які заляцеў у Беларусь упершыню за больш як сто гадоў і памылкова выбраў для зімоўкі раку Друць у Магілёўскай вобласці…

Снегапад у Гродне
Заснежаны Мінск
Цыклон "Даніэла" ў Беларусі: стыхія і прыгажосць
Цыклон "Даніэла" ў Мінску
Заснежаны Мінск
1 2 3      Наступная