Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Віцебску – 1044: вялікае свята ў горадзе над Дзвіной

Дзень горада ў Віцебску

Дзень горада ў Віцебску
23 Чэр 2018

Горад-брэнд, горад мастацтваў, радзіма сусветна вядомых Шагала і Цадкіна, сталіца ўнікальнага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар"Віцебск у мінулыя выхадныя адсвяткаваў сваё 1044-годдзе. Тут разгарнулася сапраўдная святочная феерыя: на працягу двух дзён шматлікія канцэрты, выстаўкі, кінапаказы і разнастайныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы радавалі віцябчан і гасцей.

"Мой горад – мая любоў!" – так гучаў дэвіз новага рубяжа ў гісторыі старажытнага Віцебска. Музыка даносілася практычна з усіх канцэртных пляцовак, галоўнай з якіх стала сцэна Летняга амфітэатра. Дарэчы, у гэтым годзе ён святкуе круглую дату: галоўным музычным падмосткам "Славянскага базару" спаўняецца 30 гадоў. Акрамя шматлікіх канцэртаў, арганізатары свята падрыхтавалі для гасцей мноства іншых сюрпрызаў: стрыт-арт фестываль, гістарычная рэканструкцыя, выступленні тэатраў, конкурс паветраных змеяў, выстаўка аўтамабіляў, турнір па інтэлектуальных гульнях і літаратурныя чытанні не давалі віцябчанам і гасцям горада сумаваць.

Адной з цэнтральных падзей свята стала адкрыццё помніка беларускаму велікану. Правобразам героя манументальнай кампазіцыі стаў ураджэнец Віцебшчыны Фёдар Махноў – гэтага чалавека, чый рост быў 285 см, лічаць самым высокім у свеце. Аўтар кампазіцыі Іван Казак расказаў, што ідэя з'явілася каля дзесяці гадоў таму. Першапачаткова планавалася паказаць Махнова разам з жонкай: паводле задумы, велікан нібыта прапаноўваў ёй прысесці на крэсла. Але канчатковы варыянт змяніўся. "Цяпер знакаміты зямляк стаіць адзін, а прысесці на крэсла ён запрашае ўжо гледача. Прапорцыі скульптуры адпавядаюць росту рэальнага правобраза", – падкрэсліў скульптар.

У нядзелю гулянні прадоўжылі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы: касцюміраваны велапрабег, танцавальныя конкурсы, масавая зарадка і праграма ад чэмпіёна па сілавым экстрыме Аляксандра Булаўкі. Зрабіў разнастайнай праграму другога дня і урбан-арт форум "Прастора". Асноўнай яго падзеяй стаў хакатон на тэму Smart City, дзе сустрэліся ІТ-спецыялісты, дызайнеры, урбаністы і эколагі, каб паразважаць на тэму разумнага горада і паспрабаваць распрацаваць яго канцэпцыю.

Самыя цікавыя кадры 1044-годдзя Віцебска – у рэпартажы са свята горада!

Дзень горада ў Віцебску
Дзень горада ў Віцебску
Дзень горада ў Віцебску
Дзень горада ў Віцебску
Дзень горада ў Віцебску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная