Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі: памятныя мерапрыемствы, мітынгі і рэканструкцыя падзей 1917 года

Гістарычная рэканструкцыя падзей 1917 года ў Гомелі

Гістарычная рэканструкцыя падзей 1917 года ў Гомелі
7 Ліс 2017

У дзень 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі гамяльчане і госці горада змаглі акунуцца ў атмасферу 1917-га: з самай раніцы каля Палаца Румянцавых і Паскевічаў разгарнулася рэканструкцыя гістарычных падзей векавой даўнасці. Прадстаўнікі ваенна-гістарычнага клуба "Чэсць мундзіра", а таксама рэканструктары з Мінска і іншых беларускіх рэгіёнаў пастараліся ў дэталях аднавіць храналогію памятнага дня ў Петраградзе. Драўляныя вожыкі-рагаткі з калючым дротам і "барыкады" з мяшкоў, відовішчныя баі паміж юнкерамі і чырвонагвардзейцамі, адчайныя спробы супраціўлення – стральба з дзеючых вінтовак Мосіна, кулямётаў "Максім" і "Льюіс" і нават артылерыйскай гарматы – і, нарэшце, прарыў "чырвоных" з захопам гомельскага "Зімовага палаца"…  У азнаменаванне перамогі рэвалюцыі і ўстанаўлення новага парадку да гледачоў выйшла калона рабочых з транспарантам "Уся ўлада Саветам!".

100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Гомелі
100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Гомелі
Гістарычная рэканструкцыя падзей 1917 года ў Гомелі
Гістарычная рэканструкцыя падзей 1917 года ў Гомелі
Мітынг у гонар 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску
Папярэдняя       1 2 3      Наступная